Беларусаў спыталі, якія лічбавыя праекты самыя карысныя. У топе «Кіберпартызаны» і BYSOL


Дырэктарка «Цэнтру новых ідэяў», даследчыца Леся Руднік прэзентавала 2 лістапада вынікі свайго даследавання «Трэнды лічбавай трансфармацыі беларускага дэмакратычнага супраціву: наратывы, успрыманні і рэакцыя дзяржавы». Самымі папулярнымі і карыснымі, паводле яе, беларусы лічаць «Кіберпартызанаў» і фонд BYSOL.

Кадр з прэзентацыі даследавання аб успрыманні беларускіх лічбавых праектаў. 2 лістапада 2023 года. Скрыншот: Цэнтр новых ідэяў

У апытанні ўзялі ўдзел 1200 прадэмакратычна настроеных беларусаў, з іх больш за 95% жыве ў Беларусі. Рэспандэнтам было прапанавана выбраць лічбавыя праекты, якія ім знаёмыя, якім яны давяраюць і ў якіх яны ўдзельнічаюць.

Найбольш вядомай лічбавай ініцыятывай апытаныя назвалі праект «Кіберпартызаны» (90%). Пра больш новыя лічбавыя праекты, такія як «Новая Беларусь», ведае каля траціны рэспандэнтаў. Лічбавыя ініцыятывы сілавога напрамку – BYPOL, план «Перамога», «Беларускі Гаюн» – знаёмыя больш за 70% рэспандэнтаў.

Інтэрв’ю
Кіберпартызаны намацалі слабыя месцы Лукашэнкі. Інтэрвʼю з Юльянай Шэметавец
2023.08.30 17:25

Найбольш карыснымі для Беларусі рэспандэнты лічаць працу ініцыятывы «Кіберпартызаны» (81%) і маніторынгавай платформы «Беларускі Гаюн» (66%).

Найбольшая розніца паміж пазнавальнасцю і ацэнкай карыснасці праекту – у аб’яднання сілавікоў BYPOL і плану «Перамога». Хутчэй за ўсё, высокая пазнавальнасць і нізкая ацэнка карыснасці менавіта гэтых двух праектаў часткова звязаныя з публічным канфліктам вакол іх падчас апытання, лічаць даследнікі.

Каля пятай часткі апытаных не гатовыя адкрыта казаць пра сваю ўцягнутасць у пералічаныя праекты. Таксама каля пятай часткі прадэмакратычна настроеных беларусаў, якія адказалі на пытанні, удзельнічалі ў лічбавых кампаніях фонду BYSOL. Праграму «Новая Беларусь» выкарыстоўвалі каля 14%, а менш за 10% бралі ўдзел у лічбавых праектах ініцыятываў «Сумленныя Людзі», «Рух Большасці», «Беларускі Гаюн» і Politzek.me.

Каментар
Андрэй Стрыжак: Рэпутацыя – гэта самая галоўная праверка
2023.10.23 23:42

Калі апытаных папрасілі патлумачыць, якім формам удзелу ў лічбавых праектах яны аддавалі перавагу, самым папулярным варыянтам аказалася фінансавая падтрымка (34%). Акрамя таго, рэспандэнты рассылалі тэксты, апублікаваныя на старонках лічбавых праектаў, сваім сябрам і знаёмым у асабістых паведамленнях (28%) або выкарыстоўвалі інфармацыю для сваіх патрэбаў.

Каля 10% рэспандэнтаў выконвалі онлайн-заданні лічбавых праектаў, а яшчэ 3% уцягваліся ў актыўнасці ініцыятываў у рэальным свеце, па-за сецівам. Хутчэй за ўсё, лічаць даследнікі, гэта тычыцца ў першую чаргу адпраўкі лістоў палітвязням. Верагоднае таксама ўцягванне часткі офлайн-актывістаў у выкананне задач, прапанаваных ініцыятывай план «Перамога».

Інтэрв’ю
«Каб хоць камандзірам заробкі плаціць». Чаму Паспалітае рушэнне пакуль што не стала народным рухам
2023.10.24 08:00

belsat.eu

Стужка навінаў