Беларускага адваката Уладзіміра Ангельскага прысудзілі да 14 содняў арышту


2 верасня суд Маскоўскага раёну Менску прызнаў адваката Уладзіміра Ангельскага вінаватым у непадпарадкаванні міліцыі (арт. 24.3 КаАП) і прысудзіў яго да 14 содняў адміністрацыйнага арышту, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Прысуд агучыў суддзя Юрый Машкетаў. Справу Уладзіміра Ангельскага, якога затрымалі яшчэ 31 жніўня, пачалі разглядаць 1 верасня. Як перадаюць праваабаронцы, на судзе апыталі сведку-міліцыянта, які блытаўся ў паказаннях.

На другім паседжанні 2 верасня затрыманага адваката прызналі вінаватым у непадпарадкаванні супрацоўніку міліцыі і асудзілі на 14 содняў адміністрацыйнага арышту.

Уладзімір Ангельскі – адвакат Менскай абласной калегіі адвакатаў. Да гэтага працаваў у адвакацкім бюро «Ревера», а таксама быў партнёрам у адвакацкім бюро «Брагінец і Партнёры». Адвакат Віталь Брагінец знаходзіцца ў СІЗА (быў затрыманы ў траўні 2022-га) і прызнаны праваабаронцамі палітзняволеным. Уладзімір Ангельскі будзе адбываць тэрмін арышту ў ІЧУ на Акрэсціна.

На 2 верасня ў Беларусі прызнаныя палітвязнямі 1323 чалавекі. Паводле ініцыятывы Dissidentby, за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 1630 чалавек, прысуджаных да зняволення з палітычных матываў.

Hавiны
У Наваполацку дзяўчына правяла антываенную акцыю на школьнай лінейцы – яе затрымалі
2022.09.02 14:41

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў