Кіраўнік Данецкай адміністрацыі распавёў пра вайсковыя планы Расеі на Данбасе


Расейскія войскі спрабуюць правесці паспяховыя наступальныя дзеянні на Ліманскім кірунку. Пра гэта ў эфіры ранішняй «Студыі Белсат» 2 чэрвеня заявіў кіраўнік вайсковай адміністрацыі Данецкай вобласці Украіны Паўло Кірыленка.

Паводле яго, мэтай атакаў з’яўляецца захоп Святагорскай лаўры для далейшага авалодання Славянскам і Краматорскам.

Таксама расейскія войскі спрабуюць захапіць трасу Бахмут – Лісічанск, каб нарэшце за 1,5 месяцы баёў выйсці на адміністратыўную мяжу Луганскай вобласці, прасунуцца ў кірунку Бахмуту і затым злучыцца з войскамі, што будуць наступаць на Славянск і Краматорск.

«Таксама не забываем Аўдзееўскі кірунак. Надзвычай складаны. У Аўдзееўцы вораг. Аўдзееўка заўсёды была гарачай кропкай», – адзначыў Паўло Кірыленка.

Пры гэтым, паводле яго, украінскія сілы «мужна і прафесіянальна» стрымліваюць ворага, які не можа прасунуцца на аўдзееўскім кірунку. Але ў горадзе не засталося дамоў, якія б ні былі разбураныя або пашкоджаныя за час поўнамаштабнай вайны. Таксама расейскія войскі працягваюць знішчаюць аб’екты інфраструктуры, не лічачы ахвяраў сярод мірнага насельніцтва.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 1 чэрвеня
2022.06.01 18:38

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў