За апошнія 20 гадоў Беларусь страціла 1052 населеныя пункты


Колькасць мясцовасцяў у Беларусі з кожным годам працягвае скарачацца. Гэтак, за апошнія 20 гадоў нашая краіна страціла больш за 1000 населеных пунктаў, паведамляе «Зеркало» са спасылкаю на Белстат.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: АЗ / Белсат

Паводле афіцыйных звестак, на пачатак 2023 года ў Беларусі налічвалі 23 208 населеных пунктаў. 20 гадоў таму, у пачатку 2003-га, у нашай краіне былі 24 260 мясцовасцяў. То бок за гэты час іх колькасць скарацілася на 1052.

За мінулы год колькасць населеных пунктаў у Беларусі скарацілася на 19 – да 23 208 – за кошт «вымірання» паселішчаў. З іх 13 зніклі ў Віцебскай вобласці, у Гомельскай – тры, у Менскай – два, а ў Гарадзенскай – адзін.

Інфаграфіка
Беларусь вымірае, і вельмі хутка. Што (не) паказалі звесткі Белстату
2023.03.29 18:51

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў