Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы ўзнагародзіў ордэнам міністра Кубракова


1 сакавіка праваслаўны мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, здзейсніў памінальную літыю па загінулых пры выкананні службовага абавязку супрацоўніках Міністэрства ўнутраных спраў. Пра гэта паведамляе сайт БПЦ.

Мітрапаліт Веньямін узнагароджвае ордэнам міністра Івана Кубракова.
Фота: church.by

Пасля заканчэння памінальнай літыі мітрапаліт узнагародзіў міністра ўнутраных справаў Івана Кубракова ордэнам свяціцеля Кірылы Тураўскага.

Ордэнам узнагароджваюцца дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, клірыкі і парафіяне, якія «паслужылі сваёй працай Беларускай праваслаўнай царкве».

Кубракоў узначаліў Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі 29 кастрычніка 2020 года. Пры ім МУС стала адным з асноўных рэпрэсіўных ведамстваў Беларусі. Ад чаго з яго сыходзяць нават уласныя супрацоўнікі. Пакараць ён абяцае нават тых праціўнікаў рэжыму, хто быў вымушаны з’ехаць за мяжу.

Hавiны
Кадравы голад у МУС нікуды не падзеўся. Расследавальнікі зняпраўдзілі словы Кубракова
2024.02.29 18:59

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў