У Варшаве анансавалі фэст беларускай анімацыі «Каханне, кроў і дрыгва»


На «Сцэне хмельнай» (Варшава, Nowy Świat 27a) 4 лістапада а 16:30 пачнецца прагляд аўтарскай беларускай анімацыі – фэст назвалі «Каханне, кроў і дрыгва». Уваход вольны.

«Каханне, кроў, дрыгва»
Афіша фэсту «Каханне, кроў, дрыгва». Выява: Yuri Semashko / Facebook

На фэсце плануюць зладзіць прэм’еру 11-хвіліннай стужкі «Кроў і караоке» рэжысёра Юрыя Сямашкі. Таксама ў праграме яшчэ пяць кароткіх (не даўжэйшых за 5 хвілін) стужак «Горы», «Evening», «Simple Ьachines», «Swamp» і «Infinity Eggs».

Прагляд ладзіць сам Сямашка. Абяцаюць, што тры аўтары асабіста прадставяць свае працы.

Назва фэсту, магчыма, адсылае да папулярнай анталогіі фантастычнай анімацыі «Love Death + Robots» («Каханне, смерць і робаты»).

На наступны дзень, 5 лістапада на «Сцэне хмельнай» плануюць вечарыну змрочнай моды «All Saints» з балам візажыстаў, ды-джэямі і паказамі калекцыяў брэндаў і дызайнераў. Пачатак а 18:00, уваход ад 80 злотых папярэдне, 100 злотых на ўваходзе, забраняваць можна тут.

Hавiны
Кінапрэмія «Чырвоны верас» апублікавала доўгі спіс. У ім 71 фільм
2023.10.25 14:21

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў