У Менску затрымалі настаўніцу з літоўскім грамадзянствам


Сілавікі затрымалі настаўніцу 173-й менскай школы з літоўскім грамадзянствам Алену Цымбаліст за ўдзел у дзвюх акцыях 2020 года. Пра гэта паведамляе праўладны тэлеграм-канал, з ёй запісалі «пакаяннае» відэа.

Алена Цымбалісту школе. Крыніца: viasna96/telegram

Алене Цымбаліст – 58 гадоў. На відэа жанчына расказвае, што «ў 20-м годзе прайшлася па горадзе, калі былі мітынгі 16 і 23 жніўня, чытала дэструктыўныя каналы некалі».

Як паведамляе праўладны тэлеграм-канал, яна пераехала ў Беларусь у 2011 годзе. Настаўніцу абвінавачваюць у тым, што яна нібыта ўдзельнічала ў маршах, вяла «дэструктыўную дзейнасць у школе» і «травіла дзяцей за палітычныя погляды і месца працы бацькоў».

Hавiны
Пачаўся суд над лідарамі партыі АГП
2022.11.01 15:43

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў