У Беларусі ўпершыню спагналі даўгі крыптавалютай


У кастрычніку рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «БелЮрЗабеспячэнне» ўпершыню прадало крыптавалюту, якую перадалі судовым выканаўцам у рамках выканаўчай вытворчасці. Пра гэта паведамляе Міністэрства юстыцыі.

Крыптавалюта.
Фота: Unsplash

Прадстаўнікі «БелЮрЗабеспячэнне» па загадзе Міністра юстыцыі ўдзельнічалі ў карэкціроўцы Інструкцыі па выканаўчай вытворчасці. Па выніках работы былі ўнесены змяненні, якія вызначаюць парадак звароту спагнання на крыптавалюце, паслядоўнасць дзеянняў судовага выканаўцы і прадпрыемства.

Цяпер продаж криптовалюты ў выканаўчай вытворчасці ажыццяўляецца на дагаворнай аснове праз аператара крыптаплатформы або аператара абмену крыптавалют. У кастрычніку такая аперацыя была рэалізавана ўпершыню.

Як лічаць у Міністэрстве юстыцыі, гэта дазволіць фармаваць далейшае ўзаемадзеянне прадпрыемстваў і судовых выканаўцаў па продажы крыптавалюты і дасць магчымасць сфармаваць «практыку рэалізацыі, закліканую забяспечыць поўнае і своечасовае выкананне выканаўчых дакументаў, абарону правоў і законных інтарэсаў спагнальнікаў, ахову дзяржаўных інтарэсаў».

У верасні 2021 года Цэнтральны апарат Следчага камітэту Беларусі закупіў за 1500 рублёў два апаратныя крыптакашалькі. У пачатку лістапада яшчэ адзін купіў за 650 рублёў менскі СК, потым двойчы купляў за 1000 рублёў віцебскі абласны СК.

Hавiны
Лукашэнка ўзмацніў санкцыі супраць беларускіх кампаній з замежнымі інвестарамі
2022.11.01 11:29

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў