Лукашэнка звольніў намесніка начальніка Генштаба УС Беларусі


Валерый Гнілазуб звольнены загадам Аляксандра Лукашэнкі з пасады намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сілаў Беларусі па баявым упраўленні.

Генерал-маёр Валерый Гнілазуб.
Фота: «Беларусь Сегодня»

Як паведамляецца, генерал-маёр звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы і знакаў адрознення.

Валерыю Гнілазубу 55 гадоў, на пасадзе намесніка начальніка Генштаба па баявым упраўленні ён быў з ліпеня 2020 года.

Гэта ўжо не першыя звальненні ў Генштабе Беларусі цягам гэтага года.

У лютым з пасады першага намесніка начальніка Генштаба быў звольнены генерал-маёр Ігар Кароль.

У ліпені Лукашэнка звольніў начальніка Галоўнага разведвальнага ўпраўлення – намесніка начальніка Генеральнага штаба УС генерал-маёра Руслана Касыгіна.

У жніўні быў вызвалены з пасады начальнік галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення – намеснік начальніка Генштаба генерал-маёр Уладзіслаў Будзік, які прабыў на пасадзе менш за год.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў