На разбураных уладамі магілах польскіх жаўнераў з'явіліся крыжы і знічы


На польскіх могілках у вёсцы Сурканты ў Воранаўскім раёну, разбураных уладамі Беларусі, з’явіліся бярозавыя крыжы з бела-чырвонымі стужкамі. Гэта месца пахавання загінулых воінаў падчас Другой сусветнай вайны польскай Арміі Краёвай.

Фота: glosznadniemna.pl

«Палякі, якія дзесяцігоддзямі даглядаюць воінскія могілкі Арміі Краёвай у Суркантах, не згодныя з тым, што магілы салдатаў застануцца без хрысціянскіх сімвалаў у выніку варварскіх дзеянняў рэжыму Лукашэнкі», – паведаміў Саюз палякаў у Беларусі.

Фота: glosznadniemna.pl

Улады Беларусі зруйнавалі могілкі ў вёсцы Сурканты Воранаўскага раёну 25 жніўня. Паводле відавочцаў, на месца прыгналі экскаватар, пад’езды да могілак перакрыла міліцыя, а абураным мясцовым жыхарам пагражаюць турмою, калі яны не спыняць выказваць сваёй нязгоды.

Могілкі ў вёсцы Сурканты да і пасля зруйнавання.
Фота: glosznadniemna.pl

Гэта ўжо шостае вядомае разбурэнне магілаў Арміі Краёвай у Гарадзенскім рэгіёне. Гэтак, 1 ліпеня 2022 года стала вядома пра разбурэнне пахаванняў у Ёдкавічах Бераставіцкага раёну, 4 ліпеня – у Мікулішках Ашмянскага раёну, 8 ліпеня – у Ваўкавыску, 9 ліпеня – у Качычах Карэліцкага раёну. У канцы мінулага месяца, 22 ліпеня, у Гарадзенскай вобласці знішчылі чарговае пахаванне жаўнераў Арміі Краёвай, у вёсцы Стрыеўка.

Hавiны
Улады Беларусі не спыняцца, пакуль не знясуць усіх «польскіх» помнікаў? Рэч не толькі ў Арміі Краёвай
2022.07.13 18:39

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў