У ЗША лічаць, што Расея праваліла наступ на Бахмут


Паводле ацэнак Белага дома, за апошнія пяць месяцаў у баях пад Бахмутам Расея страціла каля 100 тысячаў чалавек. Пра гэта піша выданне «SkyNews».

Бахмут, Украіна. Фота мае ілюстрацыйны характар.
Фота: UNIAN / unian.net

Прадстаўнік Белага дома па пытаннях нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кербі распавёў, што са снежня мінулага году да траўня бягучага пад Бахмутам загінулі каля 20 тысячаў расейскіх вайскоўцаў. Палова з іх – з ПВК «Вагнэра». Прадстаўнік Белага дому таксама дадаў, што паводле новых звестак выведкі, пад Бахмутам за гэты час яшчэ 80 тысячаў расейскіх вайскоўцаў атрымалі раненні.

У выніку, паводле ацэнак Белага дома, за апошнія пяць месяцаў Расея пад Бахмутам страціла каля 100 тысячаў вайскоўцаў.

Нягледзячы на такія страты, расейскі наступы на Бахмут і на ўсходні Данбас Украіны пацярпелі няўдачы. Бахмут Расея не здолела захапіць, а цяпер украінскія вайскоўцы пачалі контрнаступ у гэтым раёне.

Абноўлена
У Бранскай вобласці пусцілі пад адхон цягнік з нафтаю
2023.05.01 14:18

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў