Зяленскі падпісаў новыя санкцыі на сотні асобаў, у тым ліку дзяцей Мядзведзева і Кадырава


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 1 красавіка падпісаў два ўказы (№ 191 і № 192) аб увядзенні санкцыяў супраць чатырох сотняў юрыдычных асобаў і больш як 650 чалавек. Ён патлумачыў, што гэта «чыноўнікі дзяржавы-агрэсара», «калабаранты» і кампаніі ваенна-прамысловага комплексу.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Санкцыі супраць Расеі. Выява: centralasia.media

Санкцыі для фізічных асобаў прадугледжваюць блакаванне рахункаў, спыненне гандлёвых аперацыяў, ануляванне ліцэнзіяў і іншае. Санкцыі ўводзяць на 10 гадоў.

Пад санкцыі трапілі ў асноўным расейскія грамадзяне, кампаніі і ўстановы, у тым ліку Федэральная служба бяспекі і Федэральная служба аховы, Міністэрства фінансаў, Савет Федэрацыі, шэраг заводаў, нават Ілля і Святлана Мядзведзевы – сын і жонка экс-прэзідэнта Расеі, а таксама Табарык Кадырава – дачка кіраўніка Чачэніі, Любоў Кабаева – маці меркаванай каханкі Уладзіміра Пуціна.

Але пад санкцыі трапілі і чатыры грамадзяніна Украіны, у ліку якіх былы прэзідэнт кампаніі «Мотор Січ» Вячаслаў Багуслаеў, якога ва Украіне падазраюць у дзяржаўнай здрадзе. Таксама пад санкцыі трапіў адзін іранскі сілавік і выканаўчы дырэктар кампаніі «Nord Stream 2 AG». Беларусаў і беларускіх кампаніяў у гэтых санкцыйных пакетах няма.

Hавiны
У Зімбабвэ распавялі, які банк дапамагае рэжыму Беларусі абыходзіць санкцыі
2023.03.15 10:41

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў