Працяг пратэстаў у Ізраілі і Францыі ды продаж тыраназаўра ў Швейцарыі. Галоўныя здымкі 


Вялікі апоўзень у Эквадоры, працяг пратэстаў у Францыі ды Ізраілі, продаж шкілета тыраназаўра ў Швейцарыі ды вайна ва Украіне – сабралі самыя запамінальныя фотаздымкі за апошні тыдзень.

Апоўзень, выкліканы шматмесячнымі праліўнымі дажджамі, забраў жыцці не менш за 17 чалавек у горадзе Аляўсі (Alausi), Эквадор.
Фота: Marcos Pin / AFP / East News
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі разам з памежнікамі ідзе ўздоўж траншаў падчас агляду дзяржаўнай мяжы з Расейскай Федэрацыяй у Сумскай вобласці, Украіна.
Фота: Handout / Ukrainian Presidential Press Service / AFP / East News
Юры Панурэнка (другі справа) разам з сябрамі разбіраюць надзіманую лодку перад пераправай праз раку Сівэрскі Данец, каб атрымаць гуманітарную дапамогу ля разбуранага моста ў мясцовасці Багародзічнае, Данецкая вобласць, Украіна.
Фота: Wolfgang Schwan / Anadolu Agency / abacapress.com / East News
Ваеннаслужачая цалуе свайго мужа падчас сустрэчы на чыгуначнай станцыі недалёка ад лініі фронту ў Краматорску, Данецкая вобласць, Украіна.
Фота: Libkos / AP Photo / East News
Шкілет каралеўскага тыраназаўра Трыніці ўзростам 67 мільёнаў гадоў будзе выстаўлены на аўкцыёне ў Цюрыху. Гэта першы шкілет тыраксу, выстаўлены на аўкцыён у Еўропе. Цюрых, Швейцарыя.
Фота: Arnd Wiegmann / AFP / East News
Сонца ўзыходзіць перад статуяй Хрыста Збаўцы ў Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія.
Фота: Carl De Souza / AFP / East News
Маленькая Амаль, рухомая лялька вышынёй 3,5 метра, якая ўвасабляе дзесяцігадовага сірыйскага дзіцяці-бежанца, ідзе па рынку Лідэнгол (Leadenhall) у Лондане, каб прыцягнуць увагу да становішча дзяцей-бежанцаў. Лондан, Вялікая Брытанія.
Фота: Wiktor Szymanowicz / Anadolu Agency / abacapress.com / East News
Ізраільскія ваенныя ветэраны махаюць нацыянальнымі сцягамі падчас мітынгу супраць урадавага законапраекта аб судовай рэформе. Нэтанья (Netanya), Ізраіль.
Фота: Jack Guez / AFP / East News
Прыхільнікі апазіцыі кідаюць камяні ў кенійскіх паліцэйскіх падчас сутыкненняў у Найробі. Лідэр кенійскай апазіцыі Райла Одынга (Raila Odinga) заклікаў да ўдзелу ў агульнанацыянальных акцыях пратэсту з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта Ўільяма Руты (William Ruto). Найробі, Кенія.
Фота: Luis Tato / AFP / East News
Старэйшы святар Украінскай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Павел благаслаўляе прыхаджанаў у манастырскім комплексе Кіева-Пячорскай лаўры ў Кіеве. Урад Украіны заявіў, што 29 сакавіка высяліць УПЦ МП з комплексу, абвінавачваючы яе ў прарасейскіх дзеяннях і ідэалогіі, але святары дасюль не пакінулі сцены святыні. Кіеў, Украіна.
Фота: Andrew Kravchenko / AP Photo / East News
Выкід попелу падчас вывяржэння самага актыўнага ў Інданезіі дзейнага вулкану Мэрапі. Джакарта, Інданезія.
Фота: Devi Rahman / AFP / East News
Пратэстоўцы бягуць ад балончыкаў са слезацечным газам падчас пратэстаў супраць рэформы пра павышэння пенсійнага ўзросту з 62 да 64 гадоў, які парламент Францыі прыняў без галасавання. Парыж, Францыя.
Фота: Julien De Rosa / AFP / East News
Маланка падчас навальніцы над Кувейтам (Kuwait City), Кувейт.
Фота: Yasser Al-Zayyat / AFP / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў