У Луганскай вобласці збеглі шасцёра вязняў-вагнэраўцаў са зброяй. Сярод іх – беларус


Выданне «DonDay» апублікавала фота арыенціроўкі, якая з’явілася ў Растоўскай вобласці Расеі. Там шукаюць шасцёх вязняў, што трэнаваліся ў навучальным цэнтры ПВК Вагнэра ў акупаваным раёне Луганскай вобласці. Мужчыны, сярод якіх ёсць адзін беларус, збеглі са зброяй.

У Растоўскай вобласці Расеі з’явіліся арыенціроўкі на збеглых з акупаванай Луганскай вобласці вязняў-вагнэраўцаў.
Фота: DonDay

З навучальнага цэнтру ПВК Вагнэра ў акупаванай Луганскай вобласці Украіны збеглі шасцёра вязняў, завербаваных у расейскіх турмах. Іх цяпер шукаюць у Расеі. Гэта вынікае з арыенціроўкі, якая заявілася ў Растоўскай вобласці. Фота дакументу апублікавала выданне «DonDay».

«Асаблівую ўвагу і пільнасць надаваць асобам у вайсковым абмундзіраванні, пры правяранні трымацца захадаў асабістай бяспекі», – гаворыцца ў арыенціроўцы.

З яе вядома, што са зброяй уцяклі трое грамадзянаў Узбекістану, а таксама расеец, беларус і кіргіз. Выданне «Царьград» піша, што ўсе яны былі асуджаныя за захоўванне наркотыкаў. Мужчынаў прывезлі на акупаваную тэрыторыю Украіны напрыканцы снежня. Яны праходзілі курс навучання перад удзелам у вайне.

У паліцыі Растоўскай вобласці выданню «1Rnd» сказалі, што інфармацыя пра пошукі ўзброеных людзей «удакладняецца».

Кіраўнік ПВК Вагнэра Яўгеній Прыгожын праз сваю прэс-службу заявіў, што «мае ўсю неабходную інфармацыю», і заклікаў «як мага меней малоць языком».

Hавiны
У палон ва Украіне трапіў найміт-вагнэравец з Беларусі Андрэй Герыловіч
2022.12.01 18:11

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў