Палітзняволеная Ганна Кандраценка памерла праз паўгода пасля вызвалення з калоніі. У яе быў рак, дыягнаставаны яшчэ падчас зняволення. Аднак дзяржава не знайшла для яе месца ў шпіталі. Гэта гісторыя пра жанчыну, якая не пагадзілася маўчаць і была пакараная не толькі турэмным тэрмінам, але і бязлітаснасцю сістэмы. Што адбылося з Ганнай і чаму ейная гісторыя – частка небяспечнай тэндэнцыі?