Васіль Быкаў: чаму ў СССР не пасадзілі і як зрабіўся вялікім? «Доўгая дарога дадому»

HTML5 Youtube

Васіль Быкаў – адзін з найвядомейшых пісьменнікаў пра другую сусветную вайну. «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Дажыць да світання» і іншыя яго творы былі экранізаваны. Як ён стаў вялікім і чаму ў СССР яго не пасадзілі? Гісторыя да 9 траўня ад праграмы «Вусы Скарыны».

Нарадзіўся Васіль Быкаў 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну. Пасля школы Васіль Быкаў паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча, але не скончыў яго праз дрэннае матэрыяльнае становішча сям’і і скасаванне стыпендыі.

Таму вымушаны быў паступіць у школу ФЗН, а ў чэрвені 1941 года выправіўся працягваць адукацыю ў горад Шостку Сумскай вобласці, дзе яго і заспела вайна. Быкаў першапачаткова быў дэмабілізаваны для ўзвядзення абаронных аб’ектаў – ад Гомля да Варонежу, а ўлетку 1942 года прызваны ў Чырвоную армію і ваяваў у складзе 2-га і 3-га Украінскіх франтоў.

10 студзеня 1944 года падчас Кіраваградскай аперацыі Васіль Быкаў атрымаў цяжкія раненні і быў запісаны як загінулы ў баях каля вёскі Вялікая Сэвэрынка пад Кіраваградам (сёння – горад Крапыўніцкі Украіны), а бацькам адаслалі пахавальную павестка. Ягонае імя і прозвішча нават з’явілася на абеліску каля Кіраваграду. Насамрэч ён выжыў і тры месяцы правёў у шпіталі, пасля чаго ваяваў у Румыніі, Балгарыі, Вугоршчыне, Югаславіі і Аўстрыі.

А пасля дэмабілізацыі ў 1949 годзе Васіль Быкаў другі раз быў прызваны ў войска і скіраваны на востраў Кунашыр, каб правесці шэсць гадоў на Далёкім Усходзе. Як ён, былы франтавік, стаўся адным з найвядомейшых пісьменнікаў Беларусі і СССР, чые кнігі змянілі ўяўленне пра Другую сусветную?

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» Цімоха Акудовіча.

belsat.eu