Сапраўдная гісторыя хрышчэння Русі. Славяне і Візантыя

HTML5 Youtube

«Аповесць мінулых гадоў» сцвярджае, што кіеўскі князь Уладзімір пастанавіў хрысціцца, запрасіў прадстаўнікоў розных рэлігіяў і выбраў Візантыю. Але ўся гэтая гісторыя – няпраўда. Як насамрэч адбылося хрышчэнне Русі ў 988 годзе? Новыя «Вусы Скарыны».

У «Аповесці мінулых гадоў» прыводзіцца гісторыя, што ў 987 годзе кіеўскі князь вялікі Уладзімір пастанавіў хрысціцца. Паклікаў юдэйскага, ісламскага, рымскага і візантыйскага святароў ды пачаў распытваць пра іхныя рэлігіі. Іслам яму не спадабаўся, таму што там віно нельга піць; юдаізм – таму што габрэі не мелі на той час сваёй зямлі; рымскае хрысціянства таксама нечым не ўразіла. А вось падарожнікі, якія былі на візантыйскіх набажэнствах, расказалі Уладзіміру, што «не ведалі мы, дзе неба, а дзе – зямля». Так іх уразіла багаслужба. І Уладзімір выбраў Візантыю, будучую праваслаўную веру. Але ўся гэтая гісторыя – няпраўда. Не было такога. Але як тады была хрышчаная Русь?

Адказ шукайце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» Цімоха Акудовіча.