Тыта Лівіё Буратыні (Tito Livio Burattini) – вынаходнік, які прыдумаў метр і пачаў біць у Вільні ды Берасці баратынкі. А яшчэ – найлепшы фальшываманетчык ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Як так выйшла і што за манета партугал? Гісторыя ад «Вусаў Скарыны».
У ВКЛ першы біць талеры пачаў Жыгімонт ІІ Аўгуст, але ў масавае абарачэнне гэтыя манеты трапілі пры Стэфану Батораму. Талер быў найбуйнейшаю манетаю з тых, што рэальна абарачаліся на рынку. І гэта, што важна, яна была срэбная.
Але ў XVI стагоддзі ў Еўропе дзякуючы каланізацыі Лацінскай Амерыкі зрабілася шмат золата. І ў 1547 годзе яшчэ пры жыцці Жыгімонта Старога на манетным двары ў Вільні выбілі першую залатую манету. І як усюды ў Еўропе, яна называлася дукат (што з лацінскай значыць «герцаг»).
Жыгімонт Аўгуст надумаў пераплюнуць бацьку і пачаў біць яшчэ большую залатую манету, якая раўнялася 10 дукатам і называлася партугал. Яна сталася найбуйнейшаю манетаю ВКЛ. Сваю назву атрымала ад краіны Партугаліі, што на той момант была буйной імперыяй, якая прывозіла шмат золата з Новага Свету ў Еўропу.
Праўда, у рэальным абарачэнні партугаламі ніхто не карыстаўся. «Гэта была вельмі дарагая, хутчэй, сувенірная манета. Хаця, калі шчыра, паспаліты люд і дукат у сваім жыцці мог пабачыць толькі пару разоў. Вельмі вялікі ж быў намінал у гэтай манеты. Хаця сама яна ў гісторыі засталася. Рэч у тым, што ў Польшчы часта дукаты называлі проста залатымі манетамі, залатымі, бо яны былі зробленыя з золата. І адсюль паходзіць сучасная назва польскіх грошай – злоты», – апавядае Цімох Акудовіч.
Працяг глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны».