Полацкае княства і Усяслаў Чарадзей? Вялікае Княства Літоўскае і Вітаўт або Францішак Скарына? Ці БССР і Пётр Машэраў? Калі Беларусь мела сапраўдны залаты век? І чаму людзі так пра яго мараць? Новыя «Вусы Скарыны».
Залаты век – час найбольшага ўздыму ў гісторыі розных народаў, пра які паўстае шмат легендаў і паданняў, на які арыентуюцца нашчадкі і ў які мараць вярнуцца. Але калі залаты век быў у гісторыі Беларусі? Можа, гэта было Полацкае княства за часоў Усяслава Чарадзея, легендарнага князя, які адмовіўся ад уладарання ў Кіеўскай Русі наўзамен на гаспадаранне на радзіме? А можа, залаты век у беларусаў прыпадае на час ВКЛ і кіравання вялікага князя Вітаўта, пераможцы крыжакоў пад Грунвальдам, ці на перыяд, калі Францішак Скарына выдаў Біблію на старабеларускай мове? Ці ўсё ж найлепшы з перыядаў у гісторыі Беларусі – гэта БССР з Пятром Машэравым на чале?
Адказ вас дакладна здзівіць! Шукайце яго ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам.