Як Беларусь атрымала рубель, а не талер. Гісторыя грошай

Дынар, дырхем, грыўня, пенязь, грош, талер – усе гэтыя грашовыя адзінкі хадзілі ў Беларусі ў час Старажытнай Русі і ВКЛ. Але чаму Беларусь мае сёння рубель, а не талер? І адкуль узнікла назва «долар»? Гісторыя грошай – у праграме «Вусы Скарыны».

У час Рымскай імперыі на тэрыторыю Беларусі траплялі дынары, скарбы з якімі знаходзяць да сёння. Як і з арабскімі манетамі, які хадзілі ў нас у ІХ – ХІ стагоддзях. Аднак затым быў безманетны перыяд, і з’явіліся грыўні – брускі срэбра, ад якіх адрубалі кавалкі ў якасці аплаты. Адсюль і слова «рубель». Аднак чаму ў час ВКЛ хадзілі пенязі і талеры, якія маглі б стацца назваю нацыянальнай валюты ў Беларусі?

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам.