Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя Вялікдзень у Беларусі святкавалі інакш. Не лепей, не горай – проста інакш. Модных булак, пазалочаных яек ды інстаграмных кошыкаў яшчэ не было, але былі свае адметныя рытуалы рыхтавання да свята, новыя хусткі, якімі хваліліся, святочныя песні і традыцыі, перадаваныя з пакалення ў пакаленне. У вёсках – яшчэ болей. Там Вялікдзень быў не проста рэлігійнаю датаю. Гэта было галоўнае свята, да якога пачыналі рыхтавацца яшчэ з зімы. «Белсат» старанна сабраў велікодныя ўспаміны нашых бабуль і дзядуляў ды бацькоў з розных куткоў Беларусі, каб і мы не забыліся.
Gistoryi
«Каб на свята было чырвонае яечка, буракі яшчэ з зімы квасілі». Як беларусы святкавалі Вялікдзень 50 гадоў таму