Саян – строй усходу Падняпроўя як асаблівая форма жаночага адзення.
Мсціслаўскі строй – гэта эстэтыка, гісторыя, выклік і адказ на пытанне: як зрабіць прыгожа, калі пад рукой толькі іголка, дзве шпулькі нітак і манікюрныя нажнічкі? Што гэта за таямнічая частка строю, чаму яе шылі прафесійныя краўцы, і чаму на яе маглі аддаваць цэлыя «копы грошай» яшчэ ў XVI стагоддзі?
Вы даведаецеся, чаму беларуская вышыўка часам называецца «мыльнай», і як таннае мыла паўплывала на густы беларусаў. Мы правядзем паралелі паміж заходнееўрапейскімі сукенкамі XV стагоддзя і сялянскімі строямі Падняпроўя. І ўсё гэта – з уласнай гісторыяй, пашытае ў выгнанні, з разуменнем таго, што строй можа быць не толькі прыгожы, а яшчэ і важны.Традыцыйнае адзенне – не музей. Гэта няспынная размова з продкамі, спосаб захаваць годнасць, спосаб сказаць: «Я тут. Я памятаю».
Глядзіце, слухайце, натхняйцеся. Можа, захацеўшы прыгожага, вы таксама возьмеце ў рукі іголку і нітку.