Што шляхта хавала пад шаўковымі жупанамі і расшытымі сукнямі і як убіралася ў спальні?

HTML5 Youtube

Што шляхта хавала пад шаўковымі жупанамі ды расшытымі сукнямі?

Што насамрэч насілі людзі XVII стагоддзя – не на парадных партрэтах, а ўдома, у цішы спальні? І што здольная распавесці адная старая кашуля пра цэлы культурны лад і эпоху? У новым выданні праграмы «Нітка Зорка» зазірнём у самы інтымны пласт гісторыі – у сподняе раннебарочнай шляхты. Кашулі з нямецкага палатна, споднікі з канаплянай даматканкі, каптуры на сталёвым каркасе і, вядома, майткі… ці іх адсутнасць.

Гэта гісторыя не толькі тканінаў і крою – гэта гісторыя сораму і цялеснасці, паўсядзённасці і прыватнай годнасці. Бо, як ні дзіўна, менавіта праз бялізну мы можам наблізіцца да тых, хто жыў некалькі стагоддзяў таму.