145 суконных фабрык: як апранаўся самы развіты рэгіён Беларусі

HTML5 Youtube

Панямонне – край, дзе традыцыйнае адзенне расказвае гісторыі жыцця, перамог і спадзяванняў.

Тут на скрыжаванні шляхоў спляліся беларускія, польскія, літоўскія, татарскія і габрэйскія традыцыі, а мясцовы строй адлюстраваў гэтае культурнае багацце. Што насілі тут вяскоўцы ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя? Чым адрознівалася мода моладзі ад моды сталых жыхароў? Як са звычайных спадніцаў, кашуляў і камізэлек складалася цэлая філасофія жыцця, працы і свята? Пра ўсё – у новым выданні праграмы «Нітка Зорка». Глядзіце да канца, будзе цікава!