Унікальны беларускі фотаальбом графа Тышкевіча знайшлі ў Парыжы!

HTML5 Youtube

Чапец з вушкамі, пацеркамі і доўгімі стужкамі – адзін з самых кранальных і рамантычных элементаў традыцыйнага строю жанчын Панямоння.

Гэты галаўны ўбор, вядомы пад назваю «каптур», сустракаўся ў розных рэгіёнах Беларусі: на Гарадзеншчыне, Меншчыне, у частцы Віцебшчыны – і быў не толькі побытавай аздобаю, але і знакам статусу, прыгожым этнаграфічным адлюстраваннем часу. Якія былі фасоны ў каптура? Чым адрозніваюцца валожынскі, капыльскі і камянецкі каптуры? І што звязвае гэты галаўны ўбор з фатаграфіямі графа Бенядыкта Тышкевіча? Пра ўсё па парадку – у новым выданні праграмы «Нітка Зорка». Паглядзіце, адчуйце, натхніцеся.