Чаму пра мужчынскія строі Беларусі вядома значна менш, чым пра жаночыя?
Менавіта мужчыны першыя пакідалі родныя вёскі, ехалі на заробкі ў горад, а часам нават і за акіян. А разам з імі знікалі і рысы традыцыйнага строю.
У новым выданні праграмы «Нітка Зорка» – не толькі пра гісторыю і асаблівасці мужчынскага строю з Цэнтральнай Беларусі, але і пра асабістае. Як вышывалася і кроілася кашуля для вяселля, чаму яе працягваюць насіць і цяпер, і як правільна зняць меркі і пашыць мужчынскую кашулю згодна з аўтэнтычнымі прынцыпамі?
Ад нагавіц да шыйнай хусткі, ад рэформы 1861 года да сучаснай рэканструкцыі – даследуем, захоўваем і працягваем традыцыю разам.