Меркаваннi

Што прынясе беларусам перамір'е ва Украіне?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Навабранцы ўдзельнічаюць у вайсковых зборах на палігоне ў невядомым месцы ў Запарожскай вобласці, Украіна. 10 сакавіка 2025 года. Фота: Handout / 65th Mechanized Brigade of Ukrainian Armed Forces / AFP / East News
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Навабранцы ўдзельнічаюць у вайсковых зборах на палігоне ў невядомым месцы ў Запарожскай вобласці, Украіна. 10 сакавіка 2025 года. Фота: Handout / 65th Mechanized Brigade of Ukrainian Armed Forces / AFP / East News
podpis źródła zdjęcia

Магчымае заключэнне ўгоды і падрыхтоўка да перамоваў аб перамірʼі выклікалі шквал дыскусій і рознагалоссяў. Бурныя абмеркаванні не спыняюцца на двух кантынентах планеты. Ці будзе дасягнутае пагадненне аб спыненні агню? Ці будзе заключана перамірʼе і на якіх умовах? Якія будуць гарантыі бяспекі для Украіны? Для беларусаў, якіх вялікая сусветная палітыка закранула самым непасрэдным чынам, галоўнае пытанне – ці не стане наша краіна часткай Расеі, захаваўшы толькі знешнюю атрыбутыку самастойнай дзяржавы? 

Падаецца ўсім ужо зразумела, што для таго, каб вайна скончылася, Захаду неабходна праявіць палітычную волю. Як бы ні змагалася ўкраінскае войска, Расея пераўзыходзіць яе па чалавечых рэсурсах. Мясныя штурмы будуць працягвацца да таго часу, пакуль не вычарпаюцца сілы абаронцаў. Пуцінскі бліцкрыг не адбыўся, але акупанты працягваюць прасоўвацца, займаючы ўсё новыя тэрыторыі Украіны, ператвараючы яе гарады ў руіны. 

,,

Ваеннага рашэння не існуе, патрэбны дыпламатычныя намаганні і немалыя. Час працуе на руку агрэсара, у якога вялікія апетыты і ён, магчыма, не абмяжуецца толькі Украінай. Заходняя цывілізацыя павінна як мага хутчэй спыніць гэтую вайну, калі хоча захавацца сама. І гаворка ідзе не толькі аб тэрытарыяльнай цэласнасці.


Прэзідэнты Украіны і ЗША Уладзімір Зяленскі і Доналд Трамп на сустрэчы ў Белым доме. Вашынгтон, ЗША. 28 лютага 2025 года. Фота: The White House / Flickr

Чаго ЗША хочуць ад Украіны: тэрытарыяльных саступак Расеі, капітуляцыі, спынення вайны любой цаной?

Вайна

Беларусам жа ў гэтай сітуацыі застаецца сачыць за тым, як развіваюцца падзеі. Украіна знясільваецца на вачах. Варыянтаў для выратавання няшмат. Але можна разгледзець такі, як запрашэнне Украіны ў НАТА, не ўступленне, а запрашэнне. Бо гэта магло б даць Украіне хаця б нейкія гарантыі бяспекі. Зразумела, што для таго, каб стаць паўнавартасным чальцом альянсу, трэба адпавядаць яго стандартам, у тым ліку мець паўнавартасна функцыянуючыя дэмакратычныя інстытуты. Але магчыма гэтае запрашэнне дазволіць абараніць тыя тэрыторыі Украіны, якія ў дадзены момант знаходзяцца не пад расейскай акупацыяй.

Ва ўсялякім разе спыніць бамбаваць іх з паветра і з мора. А на тыя землі, якія зараз часова акупаваныя, гарантыі не будуць распаўсюджвацца. Гэта значыць ваяваць украінцы там могуць, але на тых умовах, на якіх ваявалі да гэтага часу. Гэта можа даць магчымасць Украіне пазбегнуць поўнай капітуляцыі.

А гэта менавіта тое, чаго хоча Расея – Кіеў адмовіцца ад акупаваных чатырох абласцей, не будзе ўступаць у НАТА і ЕЗ, а таксама зменіць урад на прарасейскі. У прынцыпе, гэта вельмі падобна да той мадэлі, якая існуе ў Беларусі. Хіба што няма вайны ў тым выглядзе, як ва Украіне, але ёсць вайна супраць усяго беларускага іншымі сродкамі. 

,,

Атрымліваецца, што сітуацыя застаецца ранейшай – Беларусь будзе заставацца ў цесных абдымках Расеі і ўсё больш ізалявацца ад знешняга свету. Колькі гэта можа доўжыцца па часе? Адказу ніхто не дасць. Застаецца яшчэ, канечне, фізіялагічны фактар, калі ўлічыць узрост дыктатараў. Але ж невядома калі ён спрацуе.


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook

Ужо заўтра перамовы адносна Украіны ў Саудаўскай Аравіі. Што пра іх вядома і чаго чакаць

Вайна

Таму пытанне, на якіх умовах будзе дасягнутае нават спыненне агню, а не само перамірʼе, да якога яшчэ вельмі далёка, не можа не хваляваць беларусаў. Прычым, яно хвалюе і тых, якія вымушаны былі зʼехаць з краіны, і тых, якія жывуць пад прыгнётам прарасейскага ўрада.

Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прапаноўваў яшчэ раней паэтапнае вырашэнне пытання – спачатку вызваленне ўсіх палонных, затым забарону на ўжыванне агню ў небе, а ў гэтае паняцце ўваходзіць і забарона ракет, і дронаў, і знішчэнне энергетычнай структуры, а таксама замірэнне на моры.

Пасля сваркі ў Авальным кабінеце ў кагосьці магло скласціся ўражанне, што Зяленскі супраць перамоваў з Расеяй. Але ж спробы весці перамовы былі ўжо даўно. Дастаткова ўзгадаць тыя перамовы ў Менску, якія спрабаваў весці яшчэ былы прэзідэнт Пётр Парашэнка. Перамовы яшчэ тады ў 2014-м не далі вынікаў і пасля дыпламатычныя намаганні паступова былі вычарпаныя, з той простай прычыны, што Крэмль не задавальняла ўлада ва Украіне. Яму патрэбна была з самага пачатку іншая ўлада і ад гэтай ідэі ён не збіраецца адмаўляцца і сёння.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пешаходы пераходзяць дарогу на Подоле ў Кіеве, Украіна. 10 сакавіка 2025 года. Фота: Roman PILIPEY / AFP / East News
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пешаходы пераходзяць дарогу на Подоле ў Кіеве, Украіна. 10 сакавіка 2025 года. Фота: Roman PILIPEY / AFP / East News
Святлана Алексіевіч. Фота: Белсат

«Адчуваю – штосьці цёмнае насоўваецца на нас». Святлана Алексіевіч – пра будучыню Беларусі

навіны

Але як бы там ні было, а перагаворны працэс, здаецца, аднаўляецца. Калі выказаць здагадку, што будзе дасягнутае хаця б спыненне агню, а ўслед за ім і перамірʼе, якое, вядома, не будзе доўгім і ўстойлівым, улічваючы акупаваныя тэрыторыі, то беларусам карысна будзе паназіраць, як будзе мяняцца Украіна пасля вайны. У гэтым пытанні важна на якіх менавіта ўмовах скончыцца вайна. Але жыццё грамадства павінна будзе ўсё роўна змяніцца. Бо для таго, каб выжыць у новых умовах, Украіна павінна будзе стаць часткай заходняй цывілізацыі, якая ёй дапамагала і якая яе ўратавала.

Якія будуць СМІ ва Украіне? Як будуць развівацца дэмакратычныя інстытуты? Як будуць перамагаць карупцыю? Якія рэформы будуць праведзены ў сацыяльнай сферы? Як будзе развівацца навука? Якія будуць адносіны з саюзнікамі і крэдыторамі? Украіна павінна будзе стаць цывілізаванай дзяржавай у глабальным сэнсе гэтага слова і як яна будзе праходзіць гэты этап, для беларускага грамадства вельмі важна.

Пакуль жа ўвесь свет затаіў дыханне. Ці пройдуць перамовы так, каб зʼявілася святло ў канцы тунэлю? Зяленскі паказаў, што гатовы да кампрамісаў. Як хутка ў адміністрацыі Доналда Трампа зразумеюць, што з Уладзімірам Пуціным звычайным дыпламатычным шляхам дамовіцца немагчыма? Колькі часу спатрэбіцца Трампу, каб зразумець на якія кампрамісы гатовы будзе пайсці Пуцін? Магчыма, чакаць адказаў на гэтыя пытанні давядзецца не доўга.

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10