У Саудаўскай Аравіі, у Джыдзе, маюць прайсці перамовы адносна магчымага заключэння мірнай дамовы ў дачыненні расейскай агрэсіі супраць Украіны. Сабралі тое, што вядома пра іх на гэты момант.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 8 сакавіка паведаміў, што гэты тыдзень ён пачне з візіту ў Саудаўскую Аравію і сустрэчы з наследным прынцам Мухамэдам бін Салманам. Паводле яго, пасля гэтай сустрэчы ўкраінскія дыпламатычныя і вайсковыя прадстаўнікі застануцца для сустрэчы 11 сакавіка з амерыканскай камандай.
Украінская каманда будзе складацца з кіраўніка Офісу прэзідэнта (ОП) Андрэя Ермака, міністра замежных справаў Андрэя Сібігі, міністра абароны Рустэма Умерава і намесніка кіраўніка ОП Паўла Палісы.
,,«З нашага боку будзе выразная настроенасць на канструктыў, і спадзяемся, што ўдасца абмеркаваць і ўзгадніць неабходныя рашэнні і крокі. Украіна імкнецца да міру з першай жа секунды гэтай вайны. На стале абсалютна рэалістычныя прапановы. Галоўнае – рухацца хутка і вынікова», – напісаў Зяленскі ў «X».
У сваю чаргу журналістка «Fox News» Джэкі Гайнрык 6 сакавіка паведаміла, што з амерыканскага боку на сустрэчы будуць дзяржаўны сакратар ЗША Маркаў Руб’ёў, адмысловы пасланец прэзідэнта ЗША Доналда Трампа на Блізкім Усходзе Стыў Ўіткаф і дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Майк Ўолц.
Што хоча Вашынгтон ад Кіева
Трамп, адказваючы на пытанні журналістаў на борце прэзідэнцкага самалёта «Air Force One», што Вашынгтон «амаль спыніў» прыпыненне абмену выведдадзенымі з Кіевам, піша «Bloomberg». Паводле прэзідэнта ЗША, ён хоча зрабіць «усё магчымае, каб Украіна сур'ёзна паставілася да чагосьці». Ён дадаў, што «чакае добрых вынікаў» і «вялікага прагрэсу» ад перамоваў у Джыдзе. На думку Трампа, Украіна таксама падпіша пагадненне аб здабычы карысных выкапняў з ЗША, што планавалася зрабіць 28 лютага ў Белым доме.
Выданне «Financial Times», спасылаючыся на крыніцы, паведаміла 9 сакавіка, што прадстаўнікі Украіны на перамовах у Джыдзе, збіраюцца прапанаваць частковае спыненне агню з Расеяй. Яно мае прадугледжваць забарону на ўдары беспілотнікамі і дальнабойнымі ракетамі, а таксама адмову аб баявых дзеянняў у Чорным моры.
Два еўрапейскія чыноўнікі заявілі, што Кіеў звязвае прагрэс у перамовах аб спыненні агню з аднаўленнем вайсковай і разведвальнай дапамогі з боку ЗША.
У сваю чаргу «Reuters» піша 10 сакавіка са спасылкай на словы двух амерыканскіх чыноўнікаў, што ЗША на перамовах збіраюцца вызначыць, ці гатовыя ўкраінскія ўлады пайсці на тэрытарыяльныя саступкі Расеі.
,,«Мы хочам убачыць, ці зацікаўленыя ўкраінцы не проста ў міры, а ў рэалістычным міры. Калі іх цікавяць толькі межы 2014 ці 2022 года, гэта пра нешта кажа», – сказала адна з крыніц.
Таксама амерыканская дэлегацыя хоча пераканацца, што Украіна сурʼёзна настроеная палепшыць стасункі з адміністрацыяй прэзідэнта ЗША пасля сваркі Трампа і Зяленскага ў Белым доме 28 лютага.
Тэлекандл NBC паведаміў 9 сакавіка, што ЗША будуць гатовыя аднавіць вайсковую дапамогу і абмен выведдадзенымі, калі прэзідэнт Украіны пойдзе на тэрытарыяльныя саступкі, а таксама «зробіць некаторыя крокі ў бок выбараў ва Украіне» і, магчыма, сыдзе з пасады прэзідэнта.
Будзе сустрэча з Расеяй?
У сваю чаргу CNN са спасылкай на крыніцу адзначае, што прадстаўнікі адміністрацыі Трампа на гэтым тыдні сустрэнуцца ў Саудаўскай Аравіі не толькі з украінскай дэлегацыяй, але і з расейскай. Са слоў суразмоўцы агенцтва, сустрэча з расейскай дэлегацыяй пройдзе асобна ад перамоваў з украінскай. Хто будзе ўдзельнічаць у перамовах, крыніца тэлеканалу не ўдакладніла.
Якуб Хруст belsat.eu