навіны

На падставе сакрэтнага пагаднення Масква адтэрмінавала Менску выплаты за крэдыты

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: duma.gov.ru
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: duma.gov.ru
podpis źródła zdjęcia

Дзяржаўная дума Расеі 4 сакавіка ратыфікавала два беларуска-расейскія дакументы аб змяненні ўмоваў шэрагу раней заключаных пагадненняў. Дакументы датычаць адтэрмінавання выплатаў Беларуссю паводле расейскіх дзяржаўных крэдытаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: function.mil.ru

Беларускія дэпутаты ўхвалілі дамову, што дазволіць Расеі размяшчаць войскі ў Беларусі

навіны

Першы дакумент – падпісанае 25 красавіка 2024 года пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расеі аб змяненні ўмоваў асобных міжурадавых пагадненняў, другі – падпісаны 11 ліпеня 2024 года пратакол, які змяняе згаданае пагадненне, перадае БелТА.

Як сказаў, падаючы дакументы на ратыфікацыю, намеснік міністра фінансаў Расеі Уладзімір Калычаў, мэта дакументаў – зніжэнне плацежнай нагрузкі на бюджэт Беларусі ў частцы пагашэння і абслугоўвання даўгавых абавязкаў перад Расеяй.

«Гэтыя дамовы прадугледжваюць перанос плацяжоў у пагашэнне асноўнага доўгу з 1 красавіка 2024 года да 31 снежня 2024 года і працэнтаў плацяжоў з 1 ліпеня да 31 снежня 2024 года на перыяд 2031–2036 гадоў. Агульная сума плацяжоў, якая падлягае адтэрмінаванню, складае каля 800 мільёнаў у доларавым эквіваленце», – заявіў ён.

,,

«Палажэнні пагаднення і пратаколу канфідэнцыйныя», – дадаў намеснік старшыні Камітэту Дзярждумы ў справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Арцём Тураў.


Паводле Сусветнага банку, на пачатак 2023 года Беларусь была найбуйнейшым даўжніком Расеі: на яе прыпадала $ 8,2 мільярда вылучаных Крамлём міждзяржаўных крэдытаў. Гэта больш як чвэрць агульнай сумы запазычанасці замежных дзяржаваў перад Расеяй, якую СБ ацэньваў на $ 28,9 мільярда.

Якуб Хруст belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10