Беларускія банкі працягваюць павышаць працэнтныя стаўкі па сваіх крэдытах. Падборку зменаў падрыхтавала выданне «MyFin».
Беларусь і Расея маюць намер абменьвацца інфармацыяй, у тым ліку канфідэнцыйнай, для нагляду і кантролю за фінансавым рынкам. Адпаведны законапраект ухваліў Савет Рэспублікі Беларусі 30 чэрвеня. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацбанку Беларусі.
Праваслаўны Свята-Елісавецінскі манастыр (СЕМ) у Менску, які актыўна падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку і вайну Расеі супраць Украіны, сутыкнуўся з фінансавымі правяраннямі і абмежаваннем сваёй дзейнасці. Гэта паведамляюць незалежныя рэсурсы і пацвердзілі «Белсату» у самім манастыры.
Валавы вонкавы доўг Беларусі за першы квартал 2025 года вырас на $ 2,2 млрд і склаў на 1 красавіка $ 37,4 млрд. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага банку.