навіны

Грамадскія дзеячы Літвы просяць забараніць беларусам выкарыстоўваць Пагоню

Пагоня і Віціс
Злева: герб Пагоня – выкананне, у якім ён быў дзяржаўным гербам Беларусі ў 1991–1995 гадах. Справа: герб Віціс – выкананне, у якім ён з 1992 года ёсць дзяржаўным гербам Літвы. Калаж: Белсат
podpis źródła zdjęcia

У Літве амаль 70 грамадскіх дзеячаў скіравалі ліст прэзідэнту, чальцам Сейму і ў Міністэрства замежных справаў з заклікам забараніць беларусам выкарыстанне сімвалу Віціс, ці Пагоні, а таксама любых іншых літоўскіх сімвалаў як на «пашпарце Новай Беларусі», так і ў любой іншай форме ды афіцыйным кантэксце, піша LRT.

Аўтары звароту кажуць аб праблеме «ліцвінізму» ва ўмовах інфармацыйнай і гібрыднай вайны супраць Літвы.

,,

«Мы не можам дзяліць сімвалаў дзяржаўнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці з супольнасцямі, значная частка чальцоў якіх настроеная супраць Літвы і падтрымлівае дэзынфармацыйныя наратывы ліцвінізму, якія распаўсюджвае Расея і якія скажаюць гісторыю нашага народу», – гаворыцца ў лісце.


Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка з пашпартам Новай Беларусі падчас форуму «Беларусы годныя лепшага». Варшава, Польшча. 26 студзеня 2025 года. Фота: Белсат

Чым Генпракуратуры Літвы не спадабаўся пашпарт Новай Беларусі? Спыталі ў дэпутатаў Сейму

навіны

Сярод знаных у Літве асобаў, якія падпісалі зварот, – тэлевядоўца і актор Алгіс Раманаўскас, генеральны дырэктар Цэнтру даследаванняў генацыду і супраціву жыхароў Літвы, гісторык Арунас Бубніс, журналіст і прадпрымальнік Шарунас Ясюкявічус, кіраўнік грамадскай арганізацыі «Міжнародны фонд сяброў Украіны» Валдас Барткявічус.


У звароце згадваецца, што 5 лютага 2024 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папярэджваў пра магчымую пагрозу з боку Беларусі, а таксама што з 2020-га Літва цярпіць ад гібрыдных і інфармацыйных атак з боку Беларусі, і толькі ў Вільні за апошні час пасяліліся больш за 60 тысяч беларусаў, «чыю лаяльнасць практычна немагчыма праверыць».


На думку аўтараў ліста, Віціс і Пагоня – адзін і той жа сімвал, і неабходна дакладна ацаніць, «як беларусы ўспрымаюць сваю версію Віцісу – як сімвал балцкіх язычнікаў, якія сілай далучылі іхных продкаў-русінаў і кіравалі ў заснаванай балцкімі плямёнамі Вільні, ці ў ліцвінісцкім ключы – як знак славянскага праваслаўнага кіраўніка, які нібыта кіраваў у «старажытным беларускім горадзе» Вільні.


Падпісанты звароту сцвярджаюць, што карані беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці ляжаць не ў Вялікім Княстве Літоўскім, а ў Полацкім, Віцебскім, Смаленскім, Тураўскім, Валынскім і іншых русінскіх княствах, якія ўвашлі ў склад сучаснай тэрыторыі Беларусі, а свае сімвалы гістарычнай ідэнтычнасці беларусы павінны браць з крыжа Еўфрасінні Полацкай, пячаткі Ізяслава, герба Белай Русі ды іншых.

,,

«Думаючы, што яны нарэшце ўцяклі з «русского мира» і знайшлі сваю сапраўдную ідэнтычнасць у славянскім ВКЛ, беларусы насамрэч толькі робяць новае кола ў пастках расейскай дэзынфармацыі. Чым больш ліцвінізму ў свядомасці беларусаў, тым менш сапраўднай гісторыі ВКЛ – і тым больш Расеі», – гаворыцца ў лісце.


Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа зазначыў, што Віціс – гэта літоўскі сімвал, але ім могуць карыстацца «народы, якія вызнаюць свабоду і не схіляюцца перад Пуціным». У той жа час, паводле літоўскага лідара, выкарыстанне гэтага сімвалу на «пашпартах Новай Беларусі» патрабуе разгляду з прававога і дыпламатычнага пунктаў гледжання.


Прэм’ер-міністр Літвы Гінтаўтас Палуцкас заявіў, што «пашпарты Новай Беларусі» нясуць «рызыку альтэрнатыўнага рэгулявання грамадзянства».


Акрамя забароны на выкарыстанне Пагоні беларускаю дыяспарай у Літве і Еўразвязе, аўтары звароту таксама патрабуюць «ідэнтыфікаваць прадстаўнікоў беларускай эміграцыі ў Літве і ЕЗ, якія распаўсюджваюць наратывы «ліцвінізму», і пры неабходнасці абмяжоўваць іхную дзейнасць».


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10