Меркаваннi

Ці бываюць «нявінныя» сілавікі?

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Плошча Пераменаў. Мінск, Беларусь. 15 лістапада 2020 года. Фота: Белсат
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Плошча Пераменаў. Мінск, Беларусь. 15 лістапада 2020 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Сталічны АМАП узначаліў палкоўнік Мікалай Максімовіч, які раней займаў пасаду намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Менскага аблвыканкаму. Давайце прыглядзімся, што гэта за чалавек, каб зразумець, каго цяпер прызначаюць на важныя сілавыя пасады. 

Гэта той самы Максімовіч, які ў свой час праславіўся дзякуючы «Кіберпартызанам», якія апублічылі ягоныя тэлефонныя размовы, якія адбываліся ў чэрвені 2020 года.


«Умовы ўтрымання павінны быць выдатныя, толькі павярнуць на 180 градусаў. Суседзі павінны быць з водарам».

І каб не ўзнікала сумневаў, у той жа дзень абмеркаваў гэтую тэму з іншым міліцэйскім начальнікам, які ўжо сам хуценька зразумеў, што трэба рабіць.

,,

«У адзіночнай камеры – самыя херовыя матрацы, рваныя, вашывыя. Зараз даю каманду бамжоў ім знайсці. Хлёркай апрацоўвалі тры разы.


Мікалай Максімовіч. Фота: Sb.by

«Наша Ніва»: Замест Балабы менскі АМАП узначаліў скандальны палкоўнік Максімовіч

навіны

– То бок ты разумееш усё?

– Канечне, канечне.

– І гэта ўсё павінна быць адназначна для гэтай катэгорыі заўсёды».

Яшчэ задоўга да крывавага 2020-га года я пісаў, што ўлада ў Беларусі трымаецца на сілавых структурах, у якіх пануюць два віды – паталагічныя садысты і абыякавыя выканаўцы, якія, калі будзе загад, з аднолькавым імпэтам аформяць пратаколы адміністратыўнага парушэння альбо пратаколы на адпраўку ў газавыя печы.

Калі я быў збіты і затрыманы 12-га жніўня 2020-га года, то спаткаў абодва гэтыя тыпы. Калі адзін міліцыянт зацята мяне калаціў, іншыя стаялі побач і не далучаліся. Калі мы гадзінамі стаялі ў позе эмбрыёна – на каленях, галавой у падлогу – у двары на Акрэсціна, то большасць ахоўнікаў паводзіла сябе спакойна (было ўжо 13-га жніўня, тры дні зверстваў заканчваліся, і ўвечары бальшыню затрыманых увогуле вызвалілі), але адзін з іх увесь час шукаў нагоду, каб ударыць затрыманых і чапляўся да іх з пагрозамі: «Ты сцены малюеш? У камеры я табе пакажу, як я ўмею маляваць».

,,

Пра тое, што сярод сілавікоў ёсць розныя людзі – адным відавочна падабаецца прыносіць боль і пакуты вязням, іншыя робяць гэта без вялікага задавальнення, – кажуць многія людзі, якія прайшлі праз рэпрэсіі.


Але ж праблема ў тым, што юрыдычна ўсе гэтыя сілавікі (і «добрыя», і «садысты») парушаюць закон. Бо любы праваахоўнік, калі бачыць, як збіваюць людзей ці іншым чынам парушаюць іхныя правы, мусіць зрабіць захады, каб спыніць гэта. Да гэтага іх абавязваюць усе законы і інструкцыі, гэтаму іх вучаць выкладчыкі ў міліцэйскіх акадэміях.

Так што працяг рэпрэсіяў тлумачыцца ў тым ліку і тым, што фактычна ўсе сілавікі павязаныя гэтым агульным і бясконцым парушэннем закону. І тыя, хто дзеіць з садысцкім аганьком, і тыя, хто «проста выконвае загады».

belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
апошнія
Item 1 of 10