навіны

«Наша Ніва»: Замест Балабы менскі АМАП узначаліў скандальны палкоўнік Максімовіч

Мікалай Максімовіч
Мікалай Максімовіч. Фота: Sb.by
podpis źródła zdjęcia

Максімовіч праславіўся ідэямі катавання палітвязняў і затрыманых за пратэсты.

Дзмітрый Балаба. Восень 2020 года. Фота: Sb.by

Скандальнага кіраўніка менскага АМАПу Дзмітрыя Балабу знялі з пасады, зладзілі ўрачыстыя праводзіны

навіны

Паводле звестак «Нашай Нівы», начальнікам атраду міліцыі асобага прызначэння ў Менску зрабіўся 47-гадовы палкоўнік Мікалай Максімовіч, які з 2017 года быў намеснікам начальніка менскай міліцыі грамадскай бяспекі. Перад гэтым, з 2011 года, ён узначальваў АМАП Менскай вобласці, а ў АМАП служыў яшчэ з 2000-х.


Максімовіч застаецца пад еўрапейскімі санкцыямі за ўдзел у палітычных рэпрэсіях. Ён атрымаў шырокую вядомасць дзякуючы «Кіберпартызанам»: хактывісты апублікавалі праслухоўванне размоваў сілавіка.


Так, у адной з размоваў ён інструктаваў начальніка салігорскай міліцыі Аляксандра Шарова: «Сейчас символика, браслеты это уже, *****, забудь. Как только собрались хоть пять человек, не говоря уже о 20, подъезжает этот автобус, *****, всех ******, *****, закидывает в автобус, завозит в райотдел, *****. Во внутреннем дворе они все лежат мордой в асфальт, *****. И женщины, которые просто находятся, они очень *******, *****, по моему опыту за эти дни, *****, подливают масла в огонь, *****. Пользуясь тем, что их не задерживают, *****, начинают *******, *****, этих раззадоривать и нас *********. Одно исключение для женщин, *****, то, что они не лежат мордой в асфальт, *****, а стоят возле стены мордой к стене, *****. Только всех *******, *****, вот основной посыл. И уже *******, что они там делают, *****: стоит просто в стороне, ***** *****, на велосипеде едет, снимает с телефона, *****, всех задерживать и *******».


У іншых злітых размовах Максімовіч загадваў стварыць для затрыманых максімальна невыносныя ўмовы, труціць хлёркай «у рамках дзейнага заканадаўства».


Максімовіч уваходзіў у «экспертную камісію» ў справе прызнання матэрыялаў «экстрэмісцкімі», у тым ліку назваў экстрэмісцкай кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя». Апрача таго, ён удзельнічаў у сутычках з актывістамі, якія ставілі намёты каля рэстарану «Поедем поедим», збудаванага ў ахоўнай зоне мемарыялу Курапаты. Там Максімовіч асабіста затрымаў падчас рэпартажу журналістку «Белсату» Кацярыну Андрэеву.


Максімовіч прыйдзе на месца не менш скандальнага Дзмітрыя Балабы. Яго нядаўна перавялі на пасаду старшыні цэнтральнай рады фізкультурна-спартовага таварыства «Дынама» – імаверна, у сувязі з узростам і нежаданнем даваць яму званне генерала.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10