навіны

Ці заблакуюць у Беларусі сацсеткі і мэсэнджары? Міністр інфармацыі: «Пытанне дыскусійнае, фізічна можам»

Марат Маркаў
Марат Маркаў. Фота: Mininform.gov.by
podpis źródła zdjęcia

Instagram, TikTok, Telegram і YouTube у Беларусі заблакаваць могуць, але, са словаў міністра інфармацыі, Лукашэнка пакуль не бачыць у гэтым неабходнасці.

Малюнак згенеравала нейрасетка. Бой YouTube з міліцыянтам ва ўяўленні штучнага інтэлекту. Выява: Dall-E / Bing.com

Што рабіць, калі ў Беларусі заблакуюць YouTube, Facebook ці Telegram – і як паставіць VPN

навіны

Міністр інфармацыі Беларусі Марат Маркаў 20 лютага выступіў на «дні інфармавання насельніцтва» ў лакаматыўным дэпо «Баранавічы». Як перадае дзяржаўнае выданне «СБ. Беларусь сегодня», Маркаў, сярод іншага, адказаў на пытанне пра блакаванне заходніх сацсетак, мэсэнджараў і відэасэрвісу YouTube.


Міністр адзначыў, што ў Беларусі цяпер 5,5 млн карыстальнікаў TikTok, каля 4 млн карыстальнікаў Instagram, ад 2,5 да 7,5 млн карыстальнікаў Telegram. Першыя названыя лічбы падобныя да праўды: паводле даследавання «Data Portal», у пачатку 2024 года ў Беларусі было 3,9 млн карыстальнікаў Instagram і каля 5,63 млн карыстальнікаў TikTok. Як чыноўнік ацаніў колькасць карыстальнікаў Telegram і чаму з такой разбежкай, невядома.


Пры гэтым менавіта з колькасцю карыстальнікаў Маркаў звязаў нежаданне блакаваць сэрвісы:

,,

«Фізічна мы можам іх заблакаваць. Але ці трэба рабіць гэта? Гэта пытанне дыскусійнае. На сёння прэзідэнт абазначыў думку, што такой неабходнасці няма. Таму што карысці ад сацсетак і YouTube для людзей і ўлады дастаткова шмат».


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рэзідэнцыя кіраўніца Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Менску, Беларусь. 26 студзеня 2025 года. Фота: Natalia Kolesnkova / AFP / East News

«Грантасмокі» Лукашэнкі. На якія праекты ўлады раздалі грошы беларусаў

Аналітыка

Маркаў таксама налічыў 7,5 млн падпісчыкаў у беларускіх дзяржаўных медыяў на YouTube. Колькі з іх беларусы, міністр не ўдакладніў. Да таго ж, колькасць падпісчыкаў і праглядаў можа быць штучна накручаная. Так, на YouTube-канал БелТА падпісаныя амаль 2 млн чалавек, аднак калі некаторыя відэа каналу маюць мільёны праглядаў, іншыя прагледзелі толькі пару тысяч разоў. А некаторыя відэа YouTube-каналу News.by з 1,4 млн падпісчыкаў не набіраюць і тысячы праглядаў.


«Трэба заўсёды ацэньваць ступень карыснасці і небяспекі, – казаў Маркаў. – У Расеі YouTube зрабіўся фактычна бессэнсоўным як інструмент інфармацыйнага ўздзеяння. У нас ён пакуль карысны. Сапраўды, гэтак жа і TikTok, і іншыя мэсэнджары. Гэта значыць, мы там таксама працуем. Я маю на ўвазе дзяржаўныя органы, праўладныя грамадскія аб'яднанні, дзяржаўныя СМІ і проста актывістаў, якія лічаць, што трэба максімальна даносіць праўдзівую інфармацыю, у тым ліку і да еўрапейскай аўдыторыі. Таму планаў закрываць якія-небудзь сацыяльныя сеткі ці мэсэнджары ў нас сёння няма. Але мы да гэтага, у прынцыпе, гатовыя ў любы момант. І інструменты такога кшталту ў нас ёсць».


Да патрэбы блакаваць YouTube ўлады Беларусі падрыхтаваліся: у мінулым верасні запусцілі відэасэрвіс News.by, які называлі «першым крокам да стварэння беларускага YouTube», а сёлета ў студзені ўхвалілі канцэпцыю «лічбавага суверэнітэту».


Нагадаем, улады Беларусі ўжо блакавалі звышпапулярныя сэрвісы. YouTube «глушылі» на час навагодніх зваротаў Святланы Ціханоўскай, а амаль увесь «вонкавы» інтэрнэт блакавалі ў часе пратэстаў 2020 года. Акрамя таго, у 2021 годзе сілавікі спынілі працу парталу Tut.by, які наведвалі, паводле звестак «Gemuis», 63 % беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10