Паводле старэйшага дарадцы Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі, 21 чэрвеня на волі чакалі таксама Алеся Бяляцкага, Ігара Лосіка, Марыю Калеснікаву. Цяпер дэмсілы спадзяюцца, што пералічаных зняволеных вызваляць наступнымі. Офіс Ціханоўскай актыўна ўдзельнічаў у перамовах адносна вызвалення людзей, аднак галоўная роля ўсё ж належыць ЗША, заявіў Вячорка ў эфіры «Белсату».
Naviny
Момант, якім трэба скарыстацца. Франак Вячорка – пра вызваленне палітвязняў