навіны

Больш гародніны і менш мяса. Чым харчаваліся беларусы ў 2024 годзе

Кошык з прадуктамі
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Freepik
podpis źródła zdjęcia

Нацыянальны статыстычны камітэт падлічыў, колькі якіх прадуктаў харчавання куплялі беларусы ў 2024 годзе.

Крама ў Менску, Беларусь. 21 жніўня 2023 года. Фота: Contributor/Getty Images

«Залатая» ікра, папрыка і бульба. Што найбольш падаражэла ў Беларусі за год

навіны

Як вынікае са статыстыкі, жыхары Беларусі сталі больш набываць садавіны і гародніны: на 15,7% выраслі аб’ёмы продажу свежых агуркоў, на 2,9% – свежых таматаў, на 13,5% – буракоў, на 10% – морквы, на 12,6% – яблыкаў, на 9,1% – цыбулі. Бульбы таксама беларусы летась спажывалі больш, чым годам раней – на 13,7%.


З мясных прадуктаў выраслі продажы субпрадуктаў і кансерваў. Свежага ж мяса беларусы сталі купляць менш: на 11,7% – ялавічыны, на 6,4% – свініны.


Таксама ўпалі продажы рыбы, рыбных кансерваў, ікры, ікорных вырабаў. З морапрадуктаў рост назіраецца ў спажыванні ракападобных і малюскаў – на 26,6%.


Менш таксама ў Беларусі сталі спажываць цукру – на 5,6%, крупаў: аўсянкі – на 8,6%, грэчкі – на 2,2%, рысу – на 2%, макаронаў – на 3,6%.


Адначасова беларусы сталі і менш піць гарэлку, а замест яе часцей набываюць шампанскае, каньяк і лікёры, а таксама звычайаную бутыляваную ваду.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10