У Мазыры адбыўся суд над праваабаронцам Уладзімірам Целепуном, якога затрымалі яшчэ 15 студзеня.
Гэта вынікае з раскладу Мазырскага раённага суда, дзе 17 студзеня адбыўся працэс над актывістам Уладзімірам Целепуном.
Мужчыну судзілі паводле адміністратыўнага артыкулу 19.11 Кодэксу аб адміністратыўных парушэннях за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі, паведамляе выданне «Флагшток».
Нагадаем, журналістам удалося высветліць, што перад сілавікамі паставілі задачу «прафілактаваць» усіх, хто можа пратэставаць перад выбарамі ці падчас галасавання. Складзеныя спісы тых, хто падлягае прэвентыўным ператрусам і затрыманням, так званыя першы і другі спісы. Найбольш інтэнсіўныя рэпрэсіі былі запланаваныя на снежань 2024 года – студзень 2025 года.
Раман Шавель belsat.eu