Лукашэнка ледзь не праваліўся пад лёд. «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ішоў па тонкім лёдзе, але не праваліўся ў сцюдзёную ваду. Што азначае гэтая дзіўная заява? Чаму ён гаворыць пра новае пакаленне, перадачу ўлады дзецям? Пра гэта сёння ў праграме «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою.

Імітацыя выбараў прэзідэнта Беларусі

Гэтым разам імітацыя выбараў прэзідэнта для Лукашэнкі мае асобы характар. Пасля амаль двух гадоў медыйнай ізаляцыі і адсутнасці хоць якіх навінаў дыктатар паказаў аднаго са сваіх галоўных палітычных апанентаў – Віктара Бабарыку. На гэтым фоне незаконны кіраўнік Беларусі набліжаецца да чарговых псеўдавыбараў прэзідэнта.

Польскі палітолаг каментуе дзіўныя заявы Аляксандра Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка зрабіў шэраг гучных заяваў, крыху пафіласофстваваў і папужаў беларусаў. Маўляў, Беларусь можа не вытрымаць удзелу ў вайне. Як разумець ягоныя словы? А таксама што азначаюць перамовы Святланы Ціханоўскай з найвышэйшым кіраўніцтвам Польшчы за паўмесяцы да імітацыі выбараў кіраўніка беларускай дзяржавы? Пра гэта ў інтэрв’ю з Камілем Клысіньскім, аналітыкам з Цэнтру ўсходніх даследаванняў у Варшаве.

Перамовы Ціханоўскай з кіраўніцтвам Польшчы

Святлана Ціханоўская з трохдзённым візітам у Польшчы, дзе праводзіць шэраг сустрэчаў на найвышэйшым узроўні. Пакуль Лукашэнка акопваецца перад імітацыяй выбараў, Ціханоўская, якая нанесла яму паразу чатыры гады назад, заручаецца падтрыманнем Варшавы.

Трагедыя ўкраінскай брыгады, узброенай Францыяй

Сілы абароны Украіны, з аднаго боку, з цяжкімі баямі адступаюць у Данецкай вобласці пад ціскам расейскіх акупантаў, а з другога – наносяць удары па ворагу і паволі прасоўваюцца наперад у Курскай вобласці Расеі. Тым часам украінская грамадскасць шакаваная фактычна развалам новаўтворанай 155-й асобнай механізаванай брыгады, узброенай і вышкаленай Францыяй. Ці не губляе Украіна кантролю над сітуацыяй на фронце? Адказвае ў сваім матэрыяле Віталь Бабін.

Масавыя пратэсты ў Сербіі ды кітайскія інтарэсы

«Карупцыя забівае, і ніхто за гэта не адказвае». Пад такімі лозунгамі другі месяц праходзяць масавыя акцыі пратэсту ў Сербіі. У гэтай дзяржаве, палітычна разарванай паміж Усходам і Захадам, дэманстрацыі пачаліся на лакальным узроўні. Аднак з часам яны ахапілі практычна ўсе буйныя гарады балканскай краіны.

Ці пратэсты пагражаюць стабільнасці ўлады Александара Вучыча? Разбіралася Наста Ільіна.