З тэрыторыі Беларусі рыхтуюць вайну? Навошта прыязджаў Сяргей Нарышкін. «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

З беларускай зямлі гучаць сур’ёзныя пагрозы нашым суседзям. Ці плануе Масква выкарыстаць Беларусь як плацдарм для канфлікту супраць NATO?

Градус канфлікту ў рэгіёне расце

Расея рыхтуе планы вайны з тэрыторыі Беларусі. З беларускай зямлі гучаць сур’ёзныя пагрозы нашым суседзям. Што расейскія спецслужбы задумалі для Беларусі? Як разумець заявы дырэктара расейскай Службы вонкавай разведкі Сяргея Нарышкіна, агучаныя ў Менску? Які небяспечны для Лукашэнкі намёк прагучаў з боку кіраўніка СВР? Дазнаецеся з матэрыялу


Яўгена Валошына і каментароў Змітра Міцкевіча.


Чаму Лукашэнка вагаецца?


Апошнім часам Лукашэнка шмат з’яўляўся ў расейскай тэлевізійнай прасторы. Гэта адзін ягоны вобраз. Без пракрамлёўскіх прапагандыстаў і цяжару адказнасці перад Пуціным – гэта іншая грань менскага дыктатара. У выразах не саромеецца настолькі, што камень можа прыляцець у нечаканы бок. Што насамрэч хвалюе Лукашэнку? Чаго і ад каго ён чакае? Адказы на гэта дае звычайны суботнік. Распавядзем падрабязна ў наступным сюжэце.


Афрыканскі ваяж: тэхніка альбо зброя?


Лукашэнкаўскіх чыноўнікаў зноў пацягнула ў Афрыку. Міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў спачатку накіраваўся ў Эфіопію, а пазней паляцеў і ва ўжо сяброўскую рэжыму Зімбабвэ. Чаму гэтыя візіты пачАсціліся? АдкАзаў шукаў

Віталь Бабін.


Навошта Лукашэнку пакістанцы?


Лукашэнка знайшоў, кім замяніць беларусаў. Масавыя ўцёкі соцень тысяч беларусаў і кепская дэмаграфічная сітуацыя агулам прывялі да таго, што ў Беларусі няма каму працаваць. Цяпер будаваць светлую і чыстую Беларусь плануюць пакістанскімі рукамі. На гэты момант у Беларусі жывуць 120 пакістанцаў, а плануецца прыезд 150 тысячаў. Лукашэнка дамовіўся пра гэта з прэм'ерам Пакістану Шахбазам Шарыфам падчас ягонага візіту ў беларускую сталіцу. Пакістанскія медыі пішуць, што прэмʼер назваў гэта «падарункам для народу Пакістану».