Якія могуць быць сцэнары ўцягвання Беларусі ў канфлікт супраць NATO, наколькі яны рэальныя?
Чаму Святлана Ціханоўская прэзентавала Беларусь на саміце Трохмор’я? Госць праграмы – Вітальд Юраш, былы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі, аўтар кнігі пра рэжым Лукашэнкі «Д’ябал з-за мяжы».
Лукашэнка – рупар Крамлёўскай прапаганды
Чарговыя гастролі Лукашэнкі ў Расеі. За 10 дзён да 9 траўня Пуцін ізноў выклікаў да сябе Лукашэнку. Афіцыйна – для ўдзелу ў форуме гэтак званай Саюзнай дзяржавы. Тэма адпавядае актуальнаму крамлёўскаму парадку дня – вялікаму параду Перамогі ў Маскве. Вось толькі падобна гэта ўсё больш на ваенны маніфест. Якая ў гэтым роля Лукашэнкі? Падрабязны аналіз.
Беларусь уцягнуць у вайну Расеі супраць NATO?
Прапаганда рыхтуе расейскае грамадства да новай вайны. Міністр замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў кажа пра нарастанне ў Еўропе ідэалогіі нацызму, а еўрапейскія і амерыканскія эксперты перасцерагаюць ад новай атакі Уладзіміра Пуціна. Але ці ёсць у Расеі на гэта рэсурсы? Якім чынам Крэмль можа выкарыстаць у новай агрэсіі Беларусь? Ды ці адбудзецца гэта наагул? Разбіраўся Віталь Бабін.
Саміт краінаў Трохмор’я з удзелам Беларусі
Аляксандр Лукашэнка адправіўся ў Расею, у Валгаград. А абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская скіравалася ў Варшаву, дзе сустрэлася з лідарамі 13 краінаў Еўразвязу. У польскай сталіцы праходзіў двухдзённы бізнес-форум краінаў Трохмор’я. Ці станецца Беларусь удзельніцаю гэтай ініцыятывы ў будучыні, высветліла Наста Ільіна.
Рубрыка Змітра Міцкевіча «Лінія фронту».
Ваяж у Расею не толькі ў Лукашэнкі, але і ў Хрэніна. І як беларусаў ідэалагічна рыхтуюць да вайны?