Наступныя тыдні будуць інтэнсіўныя? Навошта ён двойчы цягам двух тыдняў ляціць у Расею?
Пяшчотнае турнэ Лукашэнкі
Лукашэнка наведаў малую радзіму, сустрэўся з чыноўнікамі і мясцовымі жыхарамі. Ці ўчыніў ён вертыкальнікам і “крэпкім хазяйственікам” жорсткі разнос у сваім старым стылі? Што змянілася ў паводзінах Лукашэнкі – і чаму?
Беражлівыя рукі Лукашэнкі
У царкве Лукашэнка не брэша, сам гэтак кажа. Санкцыі працуюць, пацвярджае ён, і прадракае не самы лёгкі год.
Візіт Хрэніна ў Катар
Казахстан, М’янма, цяпер – Катар. Міністр абароны Віктар Хрэнін працягвае замежныя візіты, спрабуючы перарваць ізаляцыю рэжыму на міжнароднай арэне. Услед за лівійцамі да нас могуць прыехаць і катарцы – гэтаксама / пераймаць вайсковы досвед. Што магло застацца за кадрам чарговага турнэ лукашэнкаўскага генерала, – у матэрыяле Віталя Бабіна.
Рубрыка Змітра Міцкевіча «Лінія фронту»:
Расейцы не проста легалізавалі «Талібан», але і лічаць яго паўнавартасным партнёрам для супрацы. Бо прадстаўніцтва Расеі ў Кабуле цяпер таксама павышанае да ўзроўню амбасады. То бок з двух шляхоў: альбо змагацца з тэрарыстамі ў Афганістане, альбо ўзмацняць свае межы і дапамагаць памежным з гэтай краінай дзяржавам, Крэмль абраў трэці: узяць «Талібан» пад патранаж і стаць у адзін шэраг з міжнароднымі тэрарыстамі.
Па-першае, гэтаму дакладна не парадуюцца ў Кітаі, які ўспрымае талібаў як пагрозу стабільнасці ў некаторых сваіх рэгіёнах. А па-другое, гэткае рашэнне Крамля ўжо дакладна не палепшыць стасункаў з ЗША, для якіх пытанне барацьбы з тэрарызмам застаецца ключавым як ва ўнутранай, так і ў замежнай палітыцы.
100 дзён хаосу
Адміністрацыя ЗША дамагаецца падпісання мірнага пагаднення паміж Расеяй і Украінай да надыходу ста дзён прэзідэнцтва Доналда Трампа. Пра гэта паведамляе CNN са спасылкаю на ўласныя крыніцы. Спачатку амерыканскі прэзідэнт абяцаў завяршыць вайну за дваццаць чатыры гадзіны пасля ўступлення на пасаду, затым – за месяц, цяпер – за сто дзён.
Свет развітваецца з Папам Рымскім
У велікодныя святы адышоў у вечнасць Папа Рымскі Францішак. Ён стане першым кіраўніком Апостальскага прастолу за больш чым стагоддзе, якога пахаваюць па-за межамі Ватыкану. Пахаванне адбудзецца ў базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ – адной з чатырох галоўных папскіх базілік у Рыме. Служэнне Папы Францішка прыпала на няпросты час – войны, пандэміі, глабальны крызіс. Што ўдалося Папу Францішку зрабіць для Беларусі? Падрабязней – Наста Ільіна.