Спецслужбы Лукашэнкі падманулі Пуціна і ФСБ? «Прасвет» з Сяргеем Пелясою

Аляксандр Лукашэнка спрабуе ўзмацніць пазіцыі: як ён гэта робіць?

Госць праграмы – палітолаг, гісторык, палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман. Мы часта размаўляем пра стан здароўя Аляксандра Лукашэнкі, і ён вырашыў чарговы раз паказаць, што ён здаровы: прыехаў на трэніроўку хакейнага клубу «Дынама». Якія ў вас уражанні ад гэтай паказухі, Аляксандр?

Выбухоўка на мяжы – PR-акцыя Лукашэнкі?

Варшава зняпраўджвае інфармацыю лукашэнкаўскай прапаганды пра тое, што праз польскую мяжу ў Беларусь прапусцілі мікрааўтобус з рэкорднаю колькасцю выбухоўкі, якую мелі даставіць у Расею. Пры гэтым у Менску хваляцца, што Пуцін падзякаваў Лукашэнку за пільнасць. А вось у Крамлі пра такую рэакцыю не згадалі. Дык ці была выбухоўка? Разбіраўся Віталь Бабін.

Паехаў па грошы… і нічога не прывёз

Пры гэтым цалкам магчыма, што насамрэч новы прэм'ер Беларусі атрымаў больш, чым спадзяваўся. Вось толькі не на карысць Лукашэнку, а менавіта сабе. Як прайшоў візіт новага прэм’ера Беларусі ў Маскву? Падрабязней у сюжэце.

Лукашэнка піярыцца як новаабраны прэзідэнт

Чарговае інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі ў гэтым тэлесезоне, але першае на пасадзе, так бы мовіць, прэзідэнта краіны. Прынамсі гэтак чарговую тэлевізійную размову прэзентуе прапаганда. Што заявіў самазванец і на што разлічаная гэтая гутарка?

Рубрыка Змітра Міцкевіча «Лінія фронту»

Навіна, якая выклікала жывую рэакцыю ў прапагандыстаў з Менску і Масквы – перадыслакацыя амерыканскіх войскаў у Польшчы. Вось такія матэрыялы напоўнілі расейскамоўную інфармацыйную прастору.

Зробім Амерыку зноў нармальнай!

Па ЗША пракаціліся першыя масавыя акцыі пратэсту супраць Трампа пад назвай «Hands Off!» («Рукі прэч!»). Пратэсты былі скіраваныя не толькі супраць палітыкі Трампа, але і ягонага дарадцы, кіраўніка Дэпартаменту ўрадавай эфектыўнасці, бізнесоўца Ілана Маска. Трампа, відавочна, гэтыя пратэсты не кранулі – ён гуляў у гольф. Аднак амерыканскае грамадства пачало мабілізацыю. Усё гэта адбваецца на фоне гандлёвай вайны з Кітаем, развязанай Трампам. Cюжэт Насты Ільіной