Маліцца – так чыноўнікі прапануюць вырашаць праблемы ЖКГ

Летась у Расеі выбухалі трубы ацяплення. Вінаватых знайшлі, пакаралі, а трубы працягваюць выбухаць і гэтай зімой. Быццам бы праклён нейкі.

Арыгінальны падыход да зімовых няшчасцяў знайшоў мэр Ніжнякамску Раміль Мулін. У горадзе пад яго кіраваннем недахоп супрацоўнікаў для ўборкі вуліц складае амаль 50 %. Замест таго, каб вырашыць праблему, ён заклікаў жыхароў горада менш грашыць.

,,

«Як далей будзе, залежыць ад таго, колькі выпадзе снегу: калі як летась, то будзе складана. Таму будзем маліць Усявышняга, каб ён снег нам даваў дазавана. Менш грашыць, больш прасіць і дзякаваць Усявышняга за тое, што ён нам дае», – параіў Мулін жыхарам горада.


На Бога спадзявайся, але... Ды і ўсё. Нядзіўна, што з такім падыходам у Ніжнякамску працягваюць выбухаць трубы, а гараджане – мерзнуць у застуджаных хатах.

Таксама ў новым выданні «Лукавых навін»:


  • Абяцанкі-цацанкі Пуціна
  • Замярзае Расея. Па ўсёй краіне выбухаюць трубы ацяплення
  • Іпатэка Шродынгера. Чаму расейцы не могуць набыць жыллё?


belsat.eu / МВ