Пуцін зноў усіх падмануў. Ці можна дамовіцца з махляром?

У прэс-службе Крамля заявілі: Пуцін прыняў прапанову Трампа аб адмове Масквы ад удараў па энергетычнай інфраструктуры Украіны. Прыняў, але ўдары не спыніў, што вымусіла расейскіх прапагандыстаў праяўляць цуды славеснай і разумовай эквілібрыстыкі.


На «Першым канале» заявілі, што Украіна «прыдумляе адгаворкі» замест таго, каб падтрымаць ініцыятыву прыпынення агню. Прапагандыст Міхаіл Акінчанка перавёў словы Уладзіміра Зяленскага, які на прэс-канферэнцыі наўпрост сказаў, што Кіеў гатовы да перамір'я, але ўдары з боку Расеі не спыніліся. Больш за тое, у ноч пасля перамоваў Украіна зведала наймагутнейшую атаку: 145 дронаў-камікадзэ і ракеты «Іскандэр» білі па ўкраінскіх абʼектах.


Пры гэтым у Міністэрстве абароны РФ заявілі, што загад Пуціна «не біць па энергетыцы» быў атрыманы адразу. Аднак расейскія вайскоўцы ўсё роўна нанеслі ўдары, а затым паспрабавалі апраўдаць гэта... правакацыяй з боку Украіны. Як Кіеў мог справакаваць атаку, якая ўжо адбылася? Гэтага ў расейскай версіі падзей ніхто не патлумачыў.


Пакуль расейскія ракеты падалі на ўкраінскія гарады, прапагандысты працягвалі распавядаць пра «жэст добрай волі» Пуціна.

Таксама глядзіце ў новым выданні праграмы «Лукавыя навіны»:


  • «Грамадзянін, саўрамшы». Прапагандыст Акінчанка ігнаруе сэнс перакладу і здаровы сэнс
  • Трамп і Пуцін не разумеюць пра што дамовіліся?
  • Прыгоды прапагандыста-падпальшчыка


Праграму «Лукавыя навіны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва Sirius 4), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашым сайце або на канале YouTube.


Калаж з фота: kremlin.ru і pixabay.com AMRULQAYS


belsat.eu / МВ