навіны

У снежні ў Беларусі можна будзе пабачыць два зарапады

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Stephan Schulz/dpa-Zentralbild/picture alliance
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Stephan Schulz/dpa-Zentralbild/picture alliance
podpis źródła zdjęcia

Напрыканцы года ў небе над Беларуссю можна будзе назіраць ажно два зарапады. Бачна іх будзе не вельмі добра, але ўсё ж магчыма.

У сярэдзіне месяца, з 13 на 14 снежня, з паўночнага паўшар'я можна будзе назіраць за Гемінідамі. Метэорны паток з сузор'я Блізнятаў, дарэчы, будзе моцным. У гадзіну будзе ляцець да 120 метэораў. Але бачнасць іх, на жаль, будзе не вельмі добрай, бо Месяц будзе набліжацца да поўні, і яго яркае святло будзе перашкаджаць назіральнікам за «падаючымі зоркамі».


Усяго праз тыдзень па небе будуць ляцець яшчэ і Урсіды. Гэта зарапад з сузор'я Малая Мядзведзіца і будзе меней інтэнсіўным. Яго чакаюць з 21 на 22 снежня. Пры Урсідах па небе будзе пралятаць да 10 метэораў у гадзіну.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10