За што расейцы палюбілі беларускую мову? Аляксандра Шапаліна ў «Мова нанова»

Ці можна выпадкова вывучыць беларускую мову? Можна! Гэта здарылася з расейскаю журналісткаю з Масквы Аляксандраю Шапалінай. Раней яна працавала ў камандзе каналу «Навальный LIVE», а цяпер – у расейскамоўнай рэдакцыі «Вот Так» на «Белсаце».

Аляксандра Шапаліна вывучыла беларускую мову, бо гэта цікава і прыемна.

,,

«Гэта тое, што я раблю для задавальнення. Я атрымліваю ад гэтага асалоду, я неяк сабой задаволеная, што я вывучыла. І гэта нейкая чыстая радасць. То бок гэта не штосьці, што я павінна рабіць. Бо я не павінна. Ну, не хачу – магу не размаўляць, хачу – магу размаўляць. Нейкага ціску таксама няма», – гаворыць Аляксандра.


Як Аляксандра ўпершыню сутыкнулася з беларускаю мовай у Маскве? Што на паліталогіі распавядалі пра Лукашэнку? Як Аляксей Навальны ставіўся да Беларусі і беларусаў? Хто і як робіць беларускую мову вядомаю сярод расейцаў?


У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч патлумачыць, каго можна назваць бацькам, каго – татам, каго – айцом, а каго – папам.


  • Цудоўная навіна – па-расейску: прекрасная новость;
  • кола = круг;
  • колішні = ранейшы;
  • здарыцца – па-расейску: случиться;
  • сталася = атрымалася;
  • уварванне – па-расейску: вторжение;
  • вядоўца = вядучы;
  • у найлепшым выпадку – па-расейску: в лучшем случае;
  • першы крок – па-расейску: первый шаг;
  • рыхтавацца – па-расейску: готовиться;
  • сказ – па-расейску: предложение;
  • добраахвотнік – па-расейску: доброволец;
  • раптоўна – па-расейску: вдруг;
  • прамова = выступ;
  • абставіны – па-расейску: обстоятельства;
  • спроба – па-расейску: попытка;
  • саромецца – па-расейску: стесняться;
  • падтрымліваць – па-расейску: поддерживать;
  • запытваць – па-расейску: спрашивать;
  • адказваць – па-расейску: отвечать;
  • адсотак = працэнт;
  • імкнуцца – па-расейску: стремиться;
  • найцяжэй = цяжэй за ўсё;
  • мэта – па-расейску: цель;
  • задавальненне – па-расейску: удовольствие;
  • асалода – па-расейску: наслаждение;
  • штосьці = нешта;
  • павінна – па-расейску: должна;
  • ціск = прэсінг;
  • прынамсі = па меншай меры;
  • дакладна – па-расейску: точно;
  • праваабаронца – па-расейску: правозащитник;
  • намагацца = старацца;
  • блытаць – па-расейску: путать;
  • давялося = прыйшлося;
  • звесткі = інфармацыя;
  • дзіўна – па-расейску: странно;
  • агулам = у цэлым;
  • абмяркоўваць – па-расейску: обсуждать;
  • адбывацца – па-расейску: происходить;
  • падрабязнасць = дэталь;
  • звяртаць увагу – па-расейску: обращать внимание;
  • распавядаць = расказваць;
  • шматлікія асобы = многія людзі;
  • далучыцца – па-расейску: присоединиться;
  • асобны – па-расейску: отдельный;
  • супярэчлівы – па-расейску: противоречивый;
  • вынікаць – па-расейску: следовать;
  • недасведчанасць = няведанне;
  • адсутнасць – па-расейску: отсутствие;
  • асабіста = персанальна;
  • цешыцца = радавацца;
  • постаць = фігура;
  • распаўсюдзіцца – па-расейску: распространиться;
  • асяроддзе – па-расейску: окружение;
  • стрымліваць = не даваць;
  • падтрымка – па-расейску: поддержка;
  • натхненне – па-расейску: вдохновение;
  • штуршок = імпульс;
  • неверагодны ўзровень – па-расейску: невероятный уровень;
  • прымус – па-расейску: принуждение;
  • плён = рэзультат.

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце штонядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».