Гэтае слова не пакіне вас абыякавымі! Сюрпрыз аматарам футболу ад беларускай мовы

Якую гульню ў Беларусі называюць ножным шпурляком? Адказ ведае журналіст, які даследуе гісторыю спорту, у прыватнасці гісторыю футболу на Аршаншчыне.

Ці задумваліся вы над тым, чаму гуляем у футбол, але выйграем гульню? Чаму чалавек можа забіць іншага чалавека, а можа забіць гол?


Наш госць – журналіст і гісторык спорту Арцём Сізінцаў. Ён збірае грошы на выдавецтва сваёй кнігі «На «Старт» і ў «Тэмпе» пра футбольную гісторыю роднай Аршаншчыны. Арцём хоча апублікаваць не толькі ўнікальныя звесткі, але і папулярызаваць адметную беларускую спартовую тэрміналогію.


Рэч у тым, тлумачыць Арцём, што беларусы зрабіліся заўзятарамі спорту ў ХХ стагоддзі, у час БССР, калі беларуская мова не магла развівацца свабодна. Па старой савецкай звычцы беларусы прызвычаіліся аглядацца на Расею як на ўзор, у тым ліку ў моўным плане.

,,

«Яны не проста параўноўваюць «а як у іх», а менавіта параўноўваюць на правільнасць. Але гэта няслушна – заўсёды параўноўваць з нейкай іншай мовай. Мы маем блізкасць і з расейскай, і з польскай, і з украінскай. Але мы маем розную граматыку, розныя правілы, розную лексіку. Мы павіныя карыстацца сваймі падыходамі», – тлумачыць логіку спакойнага пурызму Арцём.


Спакойны пурызм – гэта калі мы хоць і імкнёмся карыстацца сваймі словамі, але спакойна ставімся да запазычанняў, а не адмаўляемся ад слова толькі таму, што яно нагадвае, напрыклад, расейскае. Напрыклад, слова «пагода». Гэта не трасянка і не русізм, пры ўмове, што вы будзеце ім карыстацца так, як раіць Віктар Шукеловіч у граматычнай частцы.


Падрабязней – у нашай праграме.


  • Дагары – па-расейску: вверх ногами
  • Твор – па-расейску: произведение
  • Заснавальнік – па-расейску: основатель
  • Артыкул – па-расейску: статья
  • Ножны шпурляк = футбол
  • Першапачаткова – па-расейску: первоначально
  • Шпурляк = мяч
  • Пасаваць = падыходзіць
  • Апука = шпурляк = мяч
  • Ручны шпурляк = гандбол
  • Баскетбол = гульня ў кош
  • Кош – па-расейску: корзина
  • Усталявацца – па-расейску: установиться
  • Аднадумца – па-расейску: единомышленник
  • Выконваць – па-расейску: исполнять
  • Невядома – па-расейску: неизвестно
  • Падобны – па-расейску: похожий
  • Закрануць – па-расейску: затронуть
  • Запазычанне – па-расейску: заимствование
  • Прыхільнік – па-расейску: сторонник
  • Хваля – па-расейску: волна
  • Адбіцца – па-расейску: отразиться
  • Шэраг = рад
  • Кірунак = напрамак
  • Заўзятар – па-расейску: болельщик
  • Повязь = сувязь
  • Заўзімацца за каманду = заўзець за каманду
  • Стрэліць гол = забіць гол
  • Забіць – па-расейску: убить
  • Агадаць = здабыць
  • Прадбачыць – па-расейску: предвидеть
  • Брама – па-расейску: ворота
  • Няслушна = няправільна
  • Прысвечаны – па-расейску: посвященный
  • Дасягненні – па-расейску: достижения
  • Падтрымліваць – па-расейску: поддерживать
  • Далучыцца – па-расейску: присоединяться
  • Супольнымі намаганнямі – па-расейску: совместными усилиями
  • Трываць = цягнуцца
  • Унёсак – па-расейску: вклад
  • Недакладнасці – па-расейску: неточности
  • Скарыстацца – па-расейску: воспользоваться
  • Аршаншчына = Аршанскі раён
  • Даёцца ў знакі = бярэ сваё
  • Асвета = адукацыя
  • Знішчаны – па-расейску: уничтоженный
  • Адзінка – па-расейску: единица
  • Падваліны = падмуркі
  • Адметны – па-расейску: отличительный
  • На абшары = на прасторы
  • Мальцы = хлопцы, мужчыны
  • Асоба = чалавек
  • Прыпавесць – па-расейску: притча
  • Прысутны – па-расейску: присутствующий
  • Патрэба – па-расейску: необходимость


Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».