Як адрэагуе прадаўніца, калі запытаць яе пра тавар па-беларуску? Такі эксперымент правяла ў Пінску нашая гераіня. І хаця сталіца Палесся і выглядае як цалкам зрусіфікаваная, гэтае першае ўражанне падманлівае.
Нашая госця – беларускамоўная варшавянка Ксенія Воран. Яна вырасла ў Пінску, сталіцы Палесся. Ксенія апавяла нам, як расейскамоўныя пінчукі могуць не ведаць, што адказаць, калі іх спытаеш на беларускай мове пра журавіны ў цукры, але пры гэтым карыстаюцца словамі накшталт «шуфлядка», якія паставяць у тупік ужо сапраўдных расейцаў. А некаторыя валодаюць палескаю гаворкаю, як бабуля Ксеніі.
,,«Калі я была маленькая, то вельмі любіла слухаць, як бабуля размаўляе са сваёй сястрою. Спачатку яны пачыналі вельмі прыгожаю літаратурнаю расейскаю моваю паміж сабою размаўляць, а потым пераходзілі на гэтую гаворку, і так яны размаўлялі толькі паміж сабой і яшчэ са сваім братам. Вельмі мне запамяталася такое слова, калі яны размаўлялі паміж сабою. Слова «размаўляць» на гэтай гаворцы было слова «баяты», – успамінае Ксенія.
Наколькі беларускі горад Пінск? І пра што пытаюць палякі, калі чуюць беларускую мову?
У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч апавядзе, што можна адчыніць і зачыніць ды як ужываць словы «іграць», «перавесці» і «любіць».
- Асоба = чалавек
- Вядома – па-расейску: известно
- Падарожжа – па-расейску: путешествие
- Уплываць – па-расейску: влиять
- Файны = добры
- Зацікавіць – па-расейску: заинтересовать
- Пасія = прыхільнасць, сімпатыя
- Рыхтаваць – па-расейску: готовить
- Здавацца – па-расейску: казаться
- Дзеяслоў – па-расейску: глагол
- Не цурацца = не пазбягаць, не выракацца
- Асяроддзе – па-расейску: окружение
- Падкрэсліваць – па-расейску: подчеркивать
- Адчуць, зведаць – па-расейску: почувствовать, познать
- Запамятацца = запомніцца
- Баяты (палес.) = размаўляць
- Журавіны – па-расейску: клюква
- Цукерня = кандытырская
- Заўважыць – па-расейску: заметить
- Прынамсі = па меншай меры
- Шыльда – па-расейску: вывеска
- Неўсвядомлена – па-расейску: неосознанно
- Натуральны – па-расейску: естественный
- Стан – па-расейску: состояние
- Шуфлядка – па-расейску: выдвижной ящик стола, комода
- Рыхтык = нібы; як раз, дакладна
- Усцяж = увесь час (абл.)
- Выкладаць – па-расейску: преподавать
- Занурыць = пагрузіць
- Меркаваць = думаць, лічыць
- Відэлец – па-расейску: вилка
- Гарбата = чай
- Адрозніць – па-расейску: отличить
- Злучаны – па-расейску: связанный
- Пачуцці – па-расейску: чувства
- Перакананы – па-расейску: убежденный
- Упэўнены – па-расейску: уверенный
- Цешыцца = радавацца
- Журба = сум
- Уяўляць – па-расейску: представлять
- Дзяржаўная ўстанова – па-расейску: государственное учреждение
- Натуральным чынам – па-расейску: естественным образом
- Высілак – па-расейску: усилие
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».