навіны

У Вільні пад «Замкам» беларускай «Дапамогі» напісалі: «Беларускім паразітам тут не месца»

Надпіс «Беларусам паразітам тут не месца» пад «Замкам» арганізацыі «Dapamoga»
Надпіс «Беларускім паразітам тут не месца» пад «Замкам» арганізацыі «Dapamoga». Літва, Вільня. 5 верасня 2024 года. Фота: Dapamoga / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Чарговы абразлівы надпіс нанеслі на асфальце пад будынкам беларускай арганізацыі дапамогі палітычным уцекачам у Вільні. Надпіс змываў былы палітвязень Міхаіл Жамчужны.

Міхаіл Жамчужны. (Фота: Ганна Русінава / Белсат)

«Тры разы мяне спрабавалі забіць у калоніі». Згадвае былы палітвязень Міхаіл Жамчужны

навіны

Ля ўезду ў «Замак» каля 0:50 невядомыя пакінулі надпіс на асфальце па-літоўску: «Baltarusų parazitams čia ne vieta», паведаміла «Dapamoga». Хто гэта напісаў, невядома, але арганізацыя лічыць гэта правакацыяй беларускіх спецслужбаў.


Супрацоўнікі арганізацыі выклікалі паліцыю, тая склала пратакол і дазволіла выдаліць надпіс. Гэта адразу зрабіў Міхаіл Жамчужны, які раней у Беларусі правёў 11 гадоў за кратамі.



Ужо а 2-й ночы надпісу не было.

,,

«Дабро пераможа. Што б розныя доўбні на асфальтах ні пісалі», – рэзюмавала «Dapamoga».


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Беларусы святкуюць Дзень аднаўлення Літоўскай дзяржавы. Вільня, Літва. 17 лютага 2021 года. (Фота: Ганна Русінава / Белсат)

Літоўскі журналіст абурыўся беларусамі ў Вільні, заклікаў «паказаць, што ім не радыя»

навіны

Перад тым 4 верасня невядомыя пабілі шыбы ў будынку Цэнтру беларускай культуры ў Вільні і абстралялі з пнеўматычнай зброі вокны памяшканне беларускай царквы.


У ліпені незнаёмыя разбілі вітрыну крамы з нацыянальнай сімволікай «Kropka», якая належыць былому палітвязню Дзмітрыю Фурманаву.


Варожасць між літоўцамі і беларусамі нярэдка распальваюць у сацсетках ананімныя акаўнты, якія часам робяць неўласцівыя носьбітам мовы памылкі ў беларускай і літоўскай мовах. Але часам правакацыйныя заявы робяць і неананімныя асобы.


Абноўлена. Офіс выбранай прэзідэнткі Беларусі пракаментаваў нядаўнія здарэнні ў Літве:





Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10