навіны

У Вільні невядомыя абстралялі памяшканне беларускай царквы

Прабітае кулямі шкло ў абстраляным будынку
Прабітае кулямі шкло ў абстраляным будынку. Фота: christianvision / Telegarm
podpis źródła zdjęcia

Здарэнне адбылося ноччу 4 верасня. Пашкоджанае шкло будынка. Паліцыя праводзіць праверку.


Уначы 4 верасня невядомыя абстралялі з пнеўматычнай зброі вокны памяшкання, у якім ладзіць службы беларускі прыход Канстанцінопальскага Патрыярхата ў Вільні, паведамляе «Хрысціянская візія».

У выніку абстрэлу былі пашкоджаныя вокны ў будынку. Паліцыя праводзіць расследаванне.

«Хто абстраляў вокны царквы, зараз невядома, але інцыдэнт упісваецца ў шэраг нядаўніх правакацый, скіраваных супраць беларускай палітычнай эміграцыі і меркавана звязаных са спецслужбамі рэжыму Лукашэнкі», – гаворыцца ў паведамленні.


Раніцай 4 верасня стала таксама вядома, што шыбы былі пабітыя і ў Цэнтры беларускай культуры ў Вільні – некамерцыйнай арганізацыі беларусаў Літвы, якая стварае прастору для беларускіх праектаў і ініцыятыў.

У ліпені незнаёмыя разбілі вітрыну крамы з нацыянальнай сімволікай «Kropka», якая належыць былому палітвязню Дзмітрыю Фурманаву.

Раман Шавель belsat.eu


больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10